Гран-пры рэспубліканскага конкурсу «Мастацтва кнігі» прысуджана «Полацкаму Евангеллю»

Главное

Днямі ў Мінску адбылося ўрачыстае адкрыццё XXI Мінскай кніжнай выставы-кірмашу. Яе своеасаблівым дэвізам у Год гасціннасці сталі словы «Усе кнігі — у госці да нас», і гэта пацвярждае той факт, што на міжнародным кніжным форуме сваю друкаваную прадукцыю прэзентавалі больш за 600 экспанентаў з 25 краін свету.

У ліку іншых кніг гра­мадскасці было прадстаўлена ўнікальнае факсімільнае выданне рукапісу XII стагоддзя — «Полацкае Евангелле». У Палацы Рэспублікі прайшла цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў конкурсу «Мастацтва кнігі». Са 134 выданняў журы выбрала самыя лепшыя. Гран-пры прысуджана «Полацкаму Евангеллю», перавыдадзенаму Выдавецтвам Беларускага Экзархата.

Дарэчы, адзін з экземпляраў гэтага ўнікальнага выдання з нядаўняга часу захоўваецца і на радзіме — у Полацкім музеі беларускага кнігадрукавання.

Алена КАЛЕНІК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *