Як працуюць аўталаўкі Полацкага райпо?

Экономика

Полацкае райпо — адзіная гандлёвая арганізацыя, якая абслугоўвае жыхароў аддаленых вёсак Полацкага раёна. Да гэтай важнай справы работнікі ставяцца з вялікай адказнасцю і заўсёды імкнуцца ўдасканальваць сваю дзейнасць.

13067468568291У пачатку 2014 года набыта 13-я па ліку сучасная аўталаўка. Наяўнасць у машынах халадзільнага абсталявання дазваляе пашырыць асартымент тавараў.

З пачатку года ўпершыню пачала працаваць аўталаўка з прамысловымі таварамі. Адпаведна з попытам сельскіх пакупнікоў, гэты магазін на калёсах дастаўляе ім па месцы жыхарства будаўнічы матэрыял, камбікорм, складаную бытавую тэхніку. Сяльчане могуць заказаць неабходны тавар, набыць яго ў крэдыт.

Нагадаем, што аўталаўкі Полацкага райпо абслугоўваюць 260 населеных пунктаў раёна, з іх 160 маюць колькасць жыхароў да 10.

Аліна БАЛЬШАКОВА.
Фота Ri.kz.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *