Старшыня Полацкага райвыканкама Мікалай Шаўчук правёў чарговае пасяджэнне з кіраўнікамі гаспадарак Полацкага раёна

Главное

На базе філіяла «Гараны-агра» ААТ «Полацкі камбінат хлебапрадуктаў» старшыня Полацкага райвыканкама Мікалай Шаўчук правёў чарговае пасяджэнне з кіраўнікамі гаспадарак Полацкага раёна.

IMG_8455-фото-А.МарцинкевичаПершае з разгледжаных пытанняў — вытворчасць малака. Зімой большасць гаспадарак знізілі надоі. Некаторыя гаспадаркі замест гатунку «экстра» з-за розных прычын прадаюць малако па больш таннай цане. У якасці станоўчага прыкладу, як трэба працаваць з «белым золатам» і жыць за яго кошт, кіраўнік раённай улады прывёў ААТ «Новыя Гараны» (дырэктар В.Нам). Намеснік начальніка ўпраўлення райсельгасхарчу райвыканкама Наталля Тышкевіч, галоўны ветурач Полацкага раёна Сяргей Булыка і дырэктар Полацкай раённай племянной станцыі Наталля Гарчакова нагадалі шляхі павелічэння вытворчасці малака.

Хутка пачнем сеяць. Ужо зараз трэба пачаць рамонт сельскагаспадарчай тэхнікі. «Заўсёды ў «Гаранах-агра» гэтая праца вядзецца на ўзорным узроўні. Трэба ўсім вучыцца ў лепшых», — адзначыў Мікалай Мікалаевіч. Намеснік начальніка ўпраўлення райсельгасхарчу Уладзімір Янкоўскі нагадаў пра неабходнасць вызначэння ў кожнай гаспадарцы пляцоўкі для выстрайвання тэхнікі на лінейку гатоўнасці, пра праходжанне тэхагляду энерганасычаных трактараў, пра здачу металалому.

Завяршылася пасяджэнне наведваннем мехдвара філіяла «Гараны-агра», дзе праца пачалася.

Аліна БАЛЬШАКОВА.
Фота Андрэя МАРЦЫНКЕВІЧА з архіва «Полацкага весніка».



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *