Вышэйшай узнагароды па выніках летняга сезону конкурсу «Чемпион вкуса» ўдастоена малако ад ААТ «Полацкі малочны камбінат»

Экономика

Па выніках летняга сезону народнага конкурсу-дэгустацыі «Чемпион вкуса», які адбыўся пры падтрымцы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь у рамках выставы «БЕЛАГРА-2014», Гран-пры прысуджана і аднаму з полацкіх прадуктаў. Вышэйшай узнагароды ўдастоена малако пітное пастарызаванае, 3,7% тлустасці ад ААТ «Полацкі малочны камбінат».

Milk
Фота: product.by

Па ўмовах конкурсу Гран-пры атрымлівае той прадукт, які заняў першае месца і ў галасаванні экспертаў, і па меркаванні спажыўцоў. Сёлета такая высокая адзнака прысуджана толькі дзевяці прадуктам з усіх намінацый. Віншуем калектыў ААТ «Полацкі малочны камбінат» з дастойным папаўненнем капілкі ўзнагарод!

Аксана ШУЙСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *