ААТ «Полацкі аграсервіс» распачаў уборку зерневых культур

Экономика

ААТ «Полацкі аграсервіс» першым у раёне распачаў уборку зерневых культур. Вопытны механізатар Анатоль Жалундзеўскі на камбайне «КЗС-10» зрабіў першы ўнёсак у сёлетняе жніво — убраў 8 гектараў трыцікале (гібрыд пшаніцы і жыта), з якіх намалочана 23 тоны зерня.

Triticale
Creative Commons Attribution-Share Alike 3.0 — http://commons.wikimedia.org/wiki/File:Triticale.jpg

Як зазначыў намеснік дырэктара гаспадаркі Віктар Хвошч, уборка пакуль будзе весціся выбарачна. Першае зерне вільготнасцю 30% накіроўваецца на плюшчанне. Усяго гаспадарцы трэба ўбраць сёлета 1519 га зерневых і зернебабовых культур, у поўнай гатоўнасці да жніва 9 камбайнаў.

Тамара ФІЛІМОНАВА.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *