Пад акорды клавесіна

Главное

У канцэртнай зале Сафійскага сабора адбылася падзея, якая дазволіць зрабіць больш цікавай і разнастайнай канцэртную дзейнасць.

Вядомы спецыяліст з Кіева Дзмітрый Цітэнка, які займаецца рамонтам і рэканструкцыяй гістарычных музычных інструментаў, ажыццявіў рамонт, інтаніроўку і настройку клавесіна. Голас гэтага інструмента палачане і госці горада пачуюць даволі хутка — у рамках чарговага фестывалю старажытнай і сучаснай камернай музыкі адбудзецца канцэрт Ксеніі Пагарэлай, у якім адноўлены інструмент загучыць на поўную моц.

Алена КАЛЕНІК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *