За парадак на зямлі

Главное

На чарговым справаздачным дні старшынь сельскіх выканаўчых камітэтаў за сакавік гэтага года чырвонай ніткай прайшла тэма добраўпарадкавання тэрыторый, навя­дзення парадку на зямлі.

Праводзячы пасяджэнне, намеснік старшыні Полацкага райвыканкама Пётр Пяткевіч адзначыў, што добраўпарадкаванню тэрыторый населеных пунктаў і дарог у Полацкім раёне павінны надзяляць пільную ўвагу прадстаўнікі мясцовай сельскай улады, работнікі жыллёва-камунальных і дарожных арганізацый.

Пётр Мяфодзьевіч прапанаваў падзяліцца вынікамі праведзеных маніторынгаў па санітарным стане тэрыторый прадпрыемстваў, арганізацый, размешчаных у Полацкім раёне, галоўнаму дзяржаўнаму санітарнаму ўрачу Полацкага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Міхаілу Гурыновічу, намесніку начальніка Полацкага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях Іллі Кошкіну, начальніку землеўпарадкавальнай службы Полацкага райвыканкама Аляксандру Гінтуфту.

Усе выступоўцы выказалі заўвагі. Маюць патрэбу ў навядзенні парадку тэрыторыі адміністрацыйных будынкаў прадпрыемстваў, кантэйнерныя пляцоўкі Ветрынскай ЖКГ, сметнікі, грамадскія студні, могілкі. Аляксандр Гінтуфт пералічыў вызначаныя ўчасткі зямлі, якія не эфектыўна выкарыстоўваюцца, а таксама назваў населеныя пункты, дзе людзі самавольна занялі зямельныя участкі.
Ішла размова і пра дамы без гаспадароў, пасля зносу якіх участак павінен быць поўнасцю вызвалены ад смецця. Пра стан прыдарожных палос дакладалі дырэктар Дрэтунскага лясгаса Сяргей Лындо і начальнік філіяла «Полацкае ДРБУ №182» Сяргей Цімашэнка. У сакавіку былі праведзены рамонты прыдарожных палос, ямачныя рамонты, і гэта праца будзе працягвацца.

Дырэктар КУП «Спецыялізаваны камбінат грамадзянскага абслугоўвання «Рытуал» Алег Коцік расказаў пра добраўпарадкаванне могілак. Прадпрыемства прыняла 190 сельскіх могілак, некаторыя з іх не маюць кантэйнерных пляцовак, патрабуюцца рамонты агароджаў. Трэба выдаляць і аварыйныя дрэвы. Гэтым зараз і заняты супрацоўнікі «Рытуала». Алег Барысавіч адзначыў, што не ўсюды на сельскіх могілках ёсць дазорцы, у гэтых кадрах назіраецца патрэба.

Далейшая размова на пася­джэнні ішла пра святкаванне Вялікадня і Дня Перамогі, а таксама абмяркоўвалася работа з абавязанымі і беспрацоўнымі асобамі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *