Ноч музеяў у Полацку

Главное

Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік 
запрашае жыхароў і гасцей горада далучыцца 16 мая
да Міжнароднай акцыі «Ноч музеяу» — самай яркай і знакавай падзеі вясны.

Гасцей музейнай ночы, якая працягнецца да 23.00,
чакае напоўненая падзеямі праграма: музейны квэст,
выставы і мерапрыемствы, канцэрты і цікавыя сустрэчы.

18.00-20.00 — музейны квэст «Museum Adventure: золата вікінгаў». Удзельнічае 18 каманд.

Сафійскі сабор
(вул. Замкавая, 1)
10.00-21.00 — выстава «Залатая кладовая полацкіх музеяў» (працуе толькі адзін дзень).
21.00 — канцэрт з удзелам Ксеніі Пагарэлай (арган) і Валянціна Юхневіча (труба) «Начная серэнада». Кошт білета — 40 000 рублёў. Узнагароджанне пераможцаў квэста.

Прыродна-экалагічны музей
(вул.Францыска Скарыны, 21)
10.00-23.00 — фотавыстава А.Эрдмана «Веснікі вясны».
13.00 — мультымедыйная прэзентацыя вучонага-арнітолага Руслана Шайкіна «Біялагічны заказнік «Сакаліны».
15.00 — прэзентацыя суполкі сакалінага палявання «Лоўчы». У пра­граму заяўлены драпежныя паляўнічыя птушкі.
16.30 — «Улік пеўчых птушак». Экскурсію ў прыроду праводзіць вучоны-арнітолаг Руслан Шайкін.

Музей беларускага кнігадрукавання
(вул. Ніжне-Пакроўская, 22)
10.00-23.00 — выстава «Вялікая Перамога праз прызму часу»
(да 70-годдзя Перамогі).
15.00 — узнагароджанне пераможцаў віктарыны «МузеУМ».
18.00-20.00 — «Магія кніжнай ілюстрацыі». У майстэрні гравёра можна пабачыць, як ствараецца афорт, і нават набыць яго на памяць.

Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я
(вул. Войкава, 1)
10.00-23.00 — выстава прылад для прасавання бялізны «Па тканаму мору плыве карабель…» (з фондаў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка).
17.00 — майстар-клас па традыцыйным беларускім танцам «Я скакала, я плясала каля мілага двара…» (з удзелам фальклорнага гурта «Варган»).

Мастацкая галерэя
(вул.Стралецкая, 4А-4)
10.00-23.00 — выстава твораў мастакоў г.Рэзэкнэ (Латвія).
10.00-23.00 — выстава «Опалённые войной» з удзелам палачаніна, ветэрана вайны В.К.Любавіцкага.
10.00-23.00 — выстава сценапісу, знятага са сцен Спаса-Праабражэнскага храма ў Полацку.
10.00-23.00 — выстава твораў беларускіх графікаў са збору Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Художник и книга».
19.00 — канцэрт выкладчыкаў і навучэнцаў Наваполацкага музычнага каледжа «Сустрэчы ля раяля».

Музей баявой славы
(вул.Тусналобавай-Марчанка, 1)
17.00 — музейны вечар «Ветэраны распавядаюць».

Дзіцячы музей
(вул. Ніжне-Пакроўская, 46)
10.00-23.00 — выстава «Маўклівыя сведкі вайны» (да 70-годдзя Перамогі).

Краязнаўчы музей
(вул. Ніжне-Пакроўская, 11)
10.00-23.00 — выстава «З гісторыі рыбалоўства на Браслаўшчыне».
21.30 — фільм «Тайны мудрого рыбака». Кінасеанс пад адкрытым небам.

Краязнаўчы музей запрашае ўсіх жадаючых
16 мая прыняць удзел у мерапрыемствах,якія пройдуць на пляцоўцы выстаўкі
падчас акцыі «Ноч музеяў».
З 17.00 да 19.00 для самых зацікаўленых будуць праводзіцца віктарыны і конкурсы.
У 19.00 будзе арганізавана сустрэча з выкладчыкам Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, апантаным рыбаком Уладзімірам Лобачам.
У 20.00 сваімі сакрэтамі лоўлі шчупака на спінінг падзеліцца полацкі рыбак Аляксей Кушнірэнка.

Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт
16 мая — экскурсія «Таямніцы полацкага калегіўма». Упершыню запрашаем наведаць старажытныя падзямеллі.

Пачатак экскурсій ў 20.00, 21.00, 22.00, 23.00.
Кошт білета — 60 000 рублёў (білеты можна набыць у касах Сафійскага сабора, Музея беларускага кнігадрукавання, Прыродна-экалагічнага музея. Колькасць квіткоў абмежавана).

Гасцей музейнай ночы будуць чакаць таксама
музейнае кафэ і сувенірная лаўка (вул. Ніжне-Пакроўская, 22).
З 17.00 да 23.00 — уваход у музеі дзецям — бясплатны,
дарослым — па льготнаму квітку.

У праграме магчымы змяненні і прыемныя сюрпрызы.
Падрабязная інфармацыя на сайце www.polotsk.museum.by



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *