«Полацкія чытанні»

Главное Культура

Полацк — радзіма выдатных літаратараў, асветнікаў, края­знаўцаў. Тут несла светач духоўнасці святая прападобная Еўфрасіння Полацкая. З Полацкам звязаны імёны славянскага першадрукара Францыска Скарыны, паэта і мысліцеля Сімяона Полацкага, пісьменніка- гуманіста Яна Баршчэў­скага, выдатных творцаў XX стагоддзя. Таму ў рамках Дня горада пройдзе літаратурна-края­знаўчае свята «Полацкія чытанні». Іх мэта — прыцягнуць увагу палачан і жыхароў краіны да духоўнай спадчыны народа, садзейнічаць пашырэнню сувязяў літаратараў і навукоўцаў розных краін, спрыяць прапагандзе кнігі.

Сустрэчы арганізоўваюцца Полацкім райвыканкамам, выдавецкім домам «Звязда» пры ўдзеле Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь.
У наступных нумарах газеты «Полацкі веснік» мы пазнаёмім нашых чытачоў з літаратарамі, якія прымуць удзел у свяце «Полацкія сустрэчы».



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *