Першы ўкос

Заботы сельские

Зялёнае жніво» пачалося! Шэраг гаспадарак Полаччыны прыступілі да першага ўкосу траў. Гэта ААТ «Кушлікі», філіялы «Вясна–энерга», «Гараны-Агра» і іншыя гаспадаркі, на рахунку якіх першыя гектары скошаных траў.

А ўсяго па раёне прадстаіць убраць 12300 га. Як зазначыла намеснік начальніка па раслінаводстве ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Полацкага райвыканкама Наталля Крывец, сёлета прадстаіць нарыхтаваць не менш за 30 ц кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы. Ці спраў­дзяцца планы — пакажуць лета і старанне корманарыхтоўшчыкаў.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *