Паважаныя палачане, жыхары і госці Полаччыны!
04.06.2015   //   Автор:   //   Главное   //   Нет комментариев   //   919 Views

Паважаныя палачане, жыхары і госці Полаччыны!

Ад усяго сэрца вiншуем вас з Днём памяцi прападобнай Еўфрасінні Полацкай і Днём горада. Полацк — унікальны горад. Калыска беларускай дзяржаўнасці і духоўнасці, радзіма славутых людзей, месца, дзе традыцыі мінулага гарманічна спалучаюцца з дынамічнай сучаснасцю. Ён — маўклівы сведка беларускай гісторыі.

Сімвалічна, што мы пачынаем святочныя мера­прыемствы, прысвечаныя Дню горада, са святкавання Дня памяці прападобнай Еўфрасінні, які ў гэтым годзе адбываецца ў рамках 1000-годдзя прастаўлення святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра, 105-годдзя вяртання мошчаў Прападобнай у родны Полацк, 15-годдзя ўстаноўкі ў нашым горадзе помніка святой.

Прападобная Еўфрасіння з’яўляецца духоўнай апякункай Полаччыны. Яна падарыла свету такія святыні, як Спаса-Праабражэнская царква, крыж Лазара Богшы, Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр. На прыкладзе яе духоўнага по­дзвігу гадаваліся шматлікія пакаленні палачан. І сёння Прападобная з’яўляецца адной з найбольш шануемых святых у хрысціянскім свеце.

Полацк — цэнтр культуры і духоўнасці, прамысловасці і турызму, навукі і мастацтва.

Старажытны і такі малады, наш горад слаўны сваімі людзьмі. Гонар і будучыня Полацка  — моладзь. У Год моладзі жадаем юным палачанам быць вартымі памяці знакамітых землякоў, зрабіць усё, каб полацкая зямля расцвітала. Жадаем усім поспехаў, здароўя і даўгалецця, а нашаму старажытнаму гораду — дабрабыту і росквіту!

Мікалай Шаўчук,
старшыня Полацкага райвыканкама.
Іосіф Грыбовіч,
старшыня Полацкага райсавета дэпутатаў.

Оставить комментарий