Аграрыі Полаччыны завяршаюць уборку траў першым укосам

Главное Заботы сельские

На фінішную прамую выйшлі гаспадаркі Полацкага раёна ў нарыхтоўцы траў першым укосам.
Па стану на ўчарашнюю раніцу 10 гаспадарак з 16 выканалі план касьбы на 100%. Найбольшую колькасць кармоў назапасілі працаўнікі УП «П-С-Карпекі» (16,74 цэнтнера кармавых адзінак на ўмоўную галаву) і УП «Палімір-Агра» (16,1 ц.к.а.). У сярэднім па раёне назапашана
9,68 ц.к.а. на ўмоўную галаву — у мінулым годзе ў гэты час было нарыхтавана 11,11 ц.к.а. Сяльчане ўскладаюць вялікія надзеі на ўраджайнасць траў другога ўкосу: Віцебскім абласным камітэтам сельскай гаспадаркі і харчавання пастаўлена задача нарыхтаваць 30 ц.к.а. на ўмоўную галаву жывёлы.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *