У полацкім кантэксце

Главное

З мастацкім густам і неабыякавасцю падышлі ў КУП «Жыллёва-камунальная гаспадарка г.Полацка» да афармлення вонкавай сцяны аднаго са сваіх аб’ектаў — гаража, што месціцца па вуліцы Войкава насупраць будынка адміністрацыі прадпрыемства.

Распрацавалі разам з мастакамі эскіз малюнка, узгаднілі і даверылі яго ўвасабленне прафесіяналам. Напрацягу некалькіх дзён мастакі — аўтар праекта Іван Іваноў разам з суаўтарам Андрэем Піскуном — пераўтваралі сумную аднатонную сцяну ў сапраўдны шэдэўр. І вось нашаму погляду адкрыўся прыгожы краявід з выявай вядомых аб’ектаў архітэктуры роднага Полацка. Атрымалася прыгожа. Нават нечакана ўзнёсла. А будзе яшчэ лепей, абяцаюць спецыялісты КУП «ЖКГ г.Полацка», калі завершацца работы па абнаўленні даху будынка. Хто ведае, мабыць, хутка на фоне гэтага роспісу будуць фатаграфавацца мясцовыя жыхары і турысты?



1 комментарий по теме “У полацкім кантэксце

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *