Полацкія гандлёвыя прадпрыемствы паклапаціліся

Главное

Вось і настала самая турботная пара для бацькоў. Неабходна сабраць дзяцей у школу. Купіць касцюм, абутак, сшыткі, алоўкі ды ручкі. Полацкія гандлёвыя прадпрыемствы паклапаціліся, каб усё неабходнае можна было набыць у адзін дзень.

22 жніўня ў Полацку будуць арганізаваны «школьныя кірмашы», на якіх будзе прадстаўлены ўвесь асартымент школьных тавараў. На пляцоўцы ля ААТ «Дом гандлю» з 9.00 да 16.00 тавары для вучняў прапануюць «Полацк-гандаль», Полацкае райпо, «Пінскі трыкатаж», Дом гандлю і кніжны магазін «Полацк-Светач». Прыходзьце, і вы зможаце набыць усё неабходнае ў адзін дзень.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *