Моладзь Полаччыны ў ліку пераможцаў рэспубліканскага конкурсу «Працоўны семестр-2015»

Главное Молодежь

На мінулым тыдні ў Мінску адбылося ўзнагароджанне пераможцаў рэспубліканскага конкурсу «Працоўны семестр-2015» на лепшы студэнцкі атрад і лепшую арганізацыю, прымаючую студэнцкі атрад.

У фінал конкурсу па выніках абласных этапаў выйшлі каля 100 студатрадаў, камандзіраў, камісараў і наймальнікаў, у ліку якіх і прадстаўнікі Полаччыны.

На цырымоніі ўзнагароджання ў намінацыі «Лепшы камандзір сельскагаспадарчага атрада адзначаны навучэнец Полацкага ляснога каледжа Андрэй Клемяценка, камандзір сельскагаспадарчага атрада «Энергія-3» імя А.К.Гараўца Полацкага тэрытарыяльнага штаба студэнцкіх атрадаў.

А пераможцам у намінацыі «Лепшы студэнцкі атрад, працуючы на аб’екце будаўніцтва, якому прысвоены статус Усебеларускай або абласной (Мінскай гарадской) маладзёжнай будоўлі», стаў студэнцкі атрад «Эўрыка», сфарміраваны штабам працоўных спраў пярвічнай арганізацыі ГА «БРСМ» Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Атрад узнагароджаны Пераходным сцягам лепшага будаўнічага атрада.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *