ААТ «Полоцк-Стекловолокно» пачало вытворчасць базальтавага валакна.

Экономика

Напярэдадні Новага года ў ААТ «Полоцк-Стекловолокно» праведзены пробны пуск мадыфікаванай устаноўкі па вытворчасці базальтавага валакна.

Як адзначыла намеснік галоўнага інжынера па перспектыўным развіцці і тэхналогіі — галоўны тэхнолаг прадпрыемства Людміла Кушчанка, у новым праекце распрацаваны і прыменены новыя метады і рашэнні вя­дзення тэхналагічнага працэсу, якія дазваляюць павялічыць прадукцыйнасць і паменьшыць выдаткі на выраб прадукцыі.

Удасканаленне канструкцыі ўстаноўкі, праведзенае спе­цыялістамі Таварыства, дае магчымасць значна павялічыць прадукцыйнасць.
Дарэчы, базальтавыя валокны валодаюць шэрагам унікальных уласцівасцяў, выкарыстоўваюцца ў разнастайных галінах эканомікі, а ўстаноўкі для іх вытворчасці з’яўляюцца экалагічна чыстымі. Вытворчасць базальтавага валакна і таварнай прадукцыі на яго аснове — інавацыйны накірунак для ААТ «Полоцк-Стекловолокно».

Пуск мадыфікаванай устаноўкі па вытворчасці базальтавага валакна дазваляе полацкім хімікам актывізаваць работу па развіцці вытвор­часці новых відаў прадукцыі, каб пашыраць кола спажыўцоў і рынкі збыту.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *