У Полацку пройдзе заключны этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура».

Главное

Адпаведна з загадам Міні­стэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь старажытнаму Полацку — калысцы беларускай культуры і дзяржаўнасці — прадастаўлены высокі гонар правядзення рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура».
Алімпіяда пройдзе з 21 па 25 сакавіка ў сярэдняй школе №18 імя Еўфрасінні Полацкай і ў Полацкім дзяржаўным хіміка-тэхналагічным каледжы. 123 лепшыя знаўцы беларускай мовы і літаратуры з усіх куткоў Беларусі і 3 — з Літоўскай Рэспублікі разам з настаўнікамі прыедуць на радзіму перша­друкара Францыска Скарыны, каб выявіць мацнейшых вучняў у 3 турах алімпіяды: напісанні водгуку, комплекснай работы і вусным выказванні. У праграме рэспубліканскага мера­прыемства — урачыстыя цырымоніі, аглядавыя экскурсіі славутасцяў старажытнага Полацка, спектакль і вечар адпачынку. Адпаведна з распараджэннем Полацкага райвыканкама для паспяховай сустрэчы гасцей з усёй рэспублікі створаны арганізацыйны камітэт.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *