Падведзены вынікі Полацкага раённага спаборніцтва сярод малочнатаварных ферм і аператараў машыннага даення за люты

Заботы сельские

Па выніках раённага спаборніцтва сярод малочнатаварных ферм і аператараў машыннага даення за люты ў лідары выйшлі прадстаўнікі трох сельгаспрадпрыем­стваў.
Сярод аператараў машыннага даення лепшых вынікаў дасягнула Галіна Пранько з фермы Кауны УП «П-С Карпекі», якая атрымала за месяц ад сваёй групы кароў 18,7 тоны «белага золата».
Сярод маладых аператараў ва ўзросце да 31 года не было роўных Наталлі Прашковіч з фермы Блізніца-2 ААТ «Блізніца». Пры сярэднім удоі 285 кг малака працалюбівая жанчына надаіла 13,1 тоны.
Першай у раёне ўжо ў каторы раз стала ферма Нача філіяла «Мілк-Агра» ААТ «Полацкі малочны камбінат» (загадчыца Ганна Панкратава). Вынік працы за люты дазволіў калектыву жывёлаводаў заняць і ІІ месца ў абласным спаборніцтве. Пераможцы рэалізавалі ўвесь атрыманы прадукт (280,8 тоны) сортам «экстра», сярэдні ўдой на карову за месяц склаў 516 кіла­грамаў малака.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *