У Полацкім раёне план сяўбы яравых культур выкананы напалову

Заботы сельские

Аграрыі Полацкага раёна шчыруюць на палетках роднага краю з ранку да позняга вечара. План сяўбы яравых культур выкананы напалову, завяршаецца сяўба збожжавых і зернебабовых. Дзве гаспадаркі — «Кушлікі» і «Вясна-энерга» — пачалі пасадку бульбы, агародніны, шэсць гаспадарак — кукурузы.
Паралельна з гэтай адказнай працай горача зараз і ў мехмайстэрнях. Вядзецца падрыхтоўка тэхнікі да нарыхтоўкі кармоў. Сфарміраваны брыгады для выканання рамонту, састаўлены графікі на розныя віды працы. Інжынерныя службы сельгасарганізацый па-гаспадарску ставяцца да падрыхтоўкі тэхнікі для сенакашэння. Іншыя агрэгаты — кормаўборачныя камбайны, прэс-падборшчыкі, касілкі і трактарныя граблі — спатрэбяцца сяльчанам для нарыхтоўкі сена, сенажу і сіласу.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *