У Дзень памяці прападобнай Еўфрасінні Полацкай, палачан і шматлікіх гасцей горада чакаюць святочныя мерапрыемствы

Главное Духовность

У нядзелю, у Дзень памяці прападобнай Еўфрасінні Полацкай, палачан і шматлікіх гасцей горада ахопіць агульная радасць: мы ўславім нашу святую зямлячку, абаронцу зямлі беларускай малітвай і Хрэсным ходам.

Раніцой у 8.30 у Сафійскім саборы пачнецца святочнае богаслужэнне. У 10.00 ля помніка прападобнай Еўфрасінні адбудзецца дзіцячы фэст «Еўфрасінні — праз стагоддзі…». У 11.30 ад Сафійскага сабора палачане традыцыйным Хрэсным ходам накіруюцца ў Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр па вуліцы Замкавай, перавулку Замкаваму і вуліцы Еўфрасінні Полацкай. Крыху раней з Кафедральнага сабора Богаяўлення, з царквы Пакрава Прасвятой Багаро­дзіцы, з царквы Ражства Прасвятой Багародзіцы і царквы Велікамучаніка і лекара Панцеляймона выйдуць Хрэсныя хады, якія ў вызначаных месцах далучацца да вялікага Хрэснага ходу, што будзе ісці з Сафійскага сабора. На тэрыторыі Спаса-Еўфрасіннеў­скага манастыра, ля ўвахода

ў Спаса-Праабражэнскую царкву шматлікіх вернікаў павітаюць прадстаўнікі царкоўнай і свецкай улады. Па традыцыі Хрэсны ход аб’яднае палачан, шматлікіх гасцей з розных куткоў Беларусі. Запрашаем усіх жадаючых прайсці па вуліцах Полацка з малітоўным настроем, аддаючы даніну памяці славутай зямлячцы.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *