На XXVI Міжнарод­ная спецыялізіраваная выстава «БЕЛ­АГРА-2016» прадстаўлены лепшыя племянныя каровы гаспадарак Полацкага раёна.

Главное Заботы сельские

З 7 па 11 чэрвеня ў Мінску ў рамках Беларускага аграпрамысловага тыдня працуе XXVI Міжнарод­ная спецыялізіраваная выстава «БЕЛ­АГРА-2016», якая знаёміць з перадавымі накірункамі ў развіцці галін сельскай гаспадаркі.
Сярод лепшых племянных кароў у малочнай жывёлагадоўлі на выставе прадстаўлены і дзве з племянных гаспадарак Полацкага раёна. Гэта кароўка па мянушцы Авацыя галшцінскай пароды з філіяла «Вясна-энерга» і кароўка па мянушцы Улітка чорна-стракатай пароды з ААТ «Новыя Гараны». На працягу апошніх гадоў полацкія племянныя гаспадаркі займаюць прызавыя месцы на такой прэстыжнай выставе.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *