У Полацкім райвыканкаме адбыўся чарговы справаздачны дзень старшынь сельвыканкамаў

Главное

 Учора ў райвыканкаме адбыўся чарговы справаздачны дзень старшынь сельвыканкамаў за май. Яго вынікі свед­чаць пра тое, што ўсе надзённыя пытанні, з якімі сутыкаюцца сяльчане, знаходзяцца на кантролі раённай улады.

Кіраўнікі сельскай улады абмяркоўвалі падрыхтоўку да прадстаячых у верасні выбараў у Парламент краіны, вялі размову пра мерапрыемствы «Летняй афішы-2016». Начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Ірына Драздова расказала пра падрытоўку і прыёмку ўстаноў адукацыі да новага навучальнага года, пра летнія лагеры. Падводзіліся вынікі працы з абавязанымі асобамі, аналізаваліся заяўкі, якія паступалі ў дыспетчарскую службу Ветрынскай жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Адно з ключавых пытанняў, разгледжаных на нарадзе, — добраўпарадкаванне населеных пунктаў Полацкага раёна.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *