ААТ «Кушлікі» Полацкага раёна прыступіла да ўборкі другога хлеба

Заботы сельские

Прыемная навіна ў рэдакцыю нашай газеты прыйшла з ААТ «Кушлікі»: спецыялісты самага буйнога ў Полацкім раёне бульбаводчага сельгаспрад­прыемства паведамілі пра тое, што гаспадарка прыступіла да ўборкі другога хлеба ўраджаю 2016 года. Бульбаводы прапануюць для рэалізацыі насельніцтву полацкага рэгіёну бульбу ранняспелых сартоў «Лілея», «Молі» і «Бела Роса».
Першыя 10 тон свежых клубняў ужо паступілі ў 11 магазінаў Полацка і Наваполацка гандлёвай сеткі «Дионис». Капаць і сартыраваць бульбу сяльчанам дапамагаюць беспрацоўныя Наваполацка і Полацка.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *