У малочным каралеўстве + ФОТА

Главное Культура

 

Менавіта падарожжам у малочнае каралеўства хочацца назваць суботнюю па­ездку ў аграгарадок «Блізніца» на раённае брэнд-шоу «Блізніца-Міlk-Land»-2016. Свята малака ў Полацкім раёне прахо­дзіла ў 4-ы раз, а ў гэтым маляўнічым месцы Полацкага раёна — у другі, і мясцовыя жыхары шчыра радаваліся, што яно тут «пусціла корні».

З самага ранку грала музыка, устанаўліваліся сцэна і гандлёвыя палаткі, ладзіліся выстава-дэгу­стацыя малочнай прадукцыі «Свет малочных захапленняў», выставы кніжнай прадукцыі і работ майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, арганізоўваліся дзіцячыя гульнёвыя пляцоўкі. Да пачатку мера­прыемства Блізніца дыхала святам, вёска расцвіла, зайграла…

Асноўны прадукт

«Без малака няма жыцця, і атрым­ліваецца гэты прадукт штодзённай цяжкай працай», — выказаў упэўненасць пры размове з журналістамі старшыня Полацкага райвыканкама Мікалай Шаўчук.
— Для Полацкага раёна малако — гэта асноўны прадукт, мы ўваходзім у пяцёрку валаўтвараючых раёнаў Віцебскай вобласці. Сёння мы сабраліся, каб падвесці вынікі вытворчасці малака гаспадаркамі Полацкага раёна. Мы вызначылі лепшых вытворцаў малочнай прадукцыі па колькасці і якасці. Кожны год лідар у нас мяняецца, значыць — ма­лочная галіна развіваецца, рухаецца паступальна. Мы сабраліся разам, каб выказаць падзяку аператарам машыннага даення, спецыялістам, якія адказна ставяцца да вытворчасці малака. Людзі і новыя тэхналогіі — гэтыя два складальнікі з’яўляюцца вызначальнымі ў вытворчасці малака, — падкрэсліў Мікалай Мікалаевіч.

(Чытайце «Полацкі веснік» за 26 ліпеня)



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *