Кніжны магазін «Светач» прапануе палачанам і гасцям горада навінку-камплект паштовак «Музей беларускага кнігадрукавання».

Главное Культура Общество

Кніжны магазін «Светач» прапануе палачанам і гасцям горада навінку-камплект паштовак «Музей беларускага кнігадрукавання».

У наборы прадстаўлены залы музея, вялікая ўвага нададзена экспазіцыі рукапіснай кнігі на беларускіх землях. Значная частка матэрыяла прысвечана жыццёваму шляху і дзейнасці беларускага першадрукара і асветніка Францыска Скарыны ў выглядзе навуковай і мастацкай літаратуры, паштовых марак, паштовак, фотаздымкаў.
Кожны, хто набудзе камплект паштовак (яго кошт 4 рублі), дакранецца да старадаўняй гісторыі нашага горада і значнай вяхі развіцця цывілізацыі — стварэнню кнігі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *