У полацкім ЗАГСе правялі цырымонiю заключэння шлюбу ў беларускiх народных традыцыях.

Культура

«…Як багiня кахання і родна­сцi, як багiня дабра і святла. Твой задумны пагляд зава­рожвае…» — гучала песня ў аддзеле ЗАГС Полацкага райвыканкама, калi маладыя выконвалi свой першы сямейны танец.

img_1770-%d1%84%d0%be%d1%82%d0%be-%d0%b0-%d0%bc%d0%b0%d1%80%d1%86%d0%b8%d0%bd%d0%ba%d0%b5%d0%b2%d0%b8%d1%87%d0%b0

Нічога дзіўнага, бо ў адзін з летніх дзён палачане Андрэй Барун і Юлія Бурнасенка пажадалі правесцi цырымонiю заключэння шлюбу ў беларускiх народных традыцыях. Для нашых мясцiн гэта пакуль што ў навiну. Але, па словах начальніка аддзела ЗАГС Наталлi Салаўёвай, прыносячы свае заявы, маладыя людзi ўсё часцей цiкавяцца гэтай тэмай, нават выказваюць нейкiя свае iдэi. «Мы толькi «за» адра­джэнне беларускiх традыцый i заўжды iдзём насустрач такiм пра­пановам, прыслухоўваемся да па­жаданняў», — дзелiцца яна.

img_1789-%d1%84%d0%be%d1%82%d0%be-%d0%b0-%d0%bc%d0%b0%d1%80%d1%86%d0%b8%d0%bd%d0%ba%d0%b5%d0%b2%d0%b8%d1%87%d0%b0

Дзея заварожвае. Нявеста — у белай сукенцы, упрыгожанай узорамi, выкананымi ў выглядзе беларускай вышыванкi. На галаве — вянок з кветак. Жанiх да пары маладой апрануты ў белую кашулю з адпаведным чыр­воным арнаментам і святочныя штаны.

Пад гукi баяна, вясельныя напевы i апладысменты гасцей пара наблiжаецца да бярозавай брамы, аздобленай рознакаляровымi стужкамi (ciмвал нябеснага бласлаўлення двух закаханых на новае жыццё). З караваем на ручнiку тут iх сустракае начальнік аддзела ЗАГС Наталля Анатольеўна. Яна выказвае добрыя словы ў адрас маладых, прапаноўвае адламаць па кавалачку ад пiрага і пачаставаць адзiн аднаго ў знак таго, што ў сумесным жыццi і радасць, і смутак яны будуць дзялiць напалову.

img_1784-%d1%84%d0%be%d1%82%d0%be-%d0%b0-%d0%bc%d0%b0%d1%80%d1%86%d0%b8%d0%bd%d0%ba%d0%b5%d0%b2%d0%b8%d1%87%d0%b0

А дзеля таго, каб па жыццi будучыя муж і жонка заўжды iшлi побач, руку ня­весты прывязвае да рукi жанiха пры дапамозе яшчэ аднаго руч­нiка. У такiм выглядзе, праходзячы праз браму, маладыя трапляюць ва ўрачыстую залу, становяцца на падрыхтаваны загадзя ручнiк і на пытанне: «Цi згодны?..» кожны з iх мовiць запаветнае: «Так».

img_1745-%d1%84%d0%be%d1%82%d0%be-%d0%b0-%d0%bc%d0%b0%d1%80%d1%86%d0%b8%d0%bd%d0%ba%d0%b5%d0%b2%d0%b8%d1%87%d0%b0
Рашэнне быць мужам і жонкай замацоўваецца подпiсамi, пасля чаго маладыя абменьваюцца заручальнымi пярсцёнкамi. Iстотным момантам цырымонii з’яуляюцца словы падзякi і нiзкi паклон самым галоўным лю­дзям — бацькам.
Прашу новаспечаных мужа і жонку падзялiцца ўражаннямi. «Вельмi прыемна, што рэгістрацыя вытрымана ў нацыянальным каларыце. Усё прыгожа і незвычайна. На жаль, у нас мала практыкуецца нешта такое, хацелася б, каб беларускiя нацыянальныя традыцыi ўжывалiся больш шырока ў паўсядзённым жыццi, каб мы памяталi i шанавалi тое, што перадалi нам нашыя продкi», — кажа Андрэй.

img_1698-%d1%84%d0%be%d1%82%d0%be-%d0%b0-%d0%bc%d0%b0%d1%80%d1%86%d0%b8%d0%bd%d0%ba%d0%b5%d0%b2%d0%b8%d1%87%d0%b0

На пытанне, чаму менавiта гэты стыль абралi для свайго вяселля, адказаў: «Прысутнічалі на падобным вяселлi ў сяброў, вельмi спа­дабалася, як было ўсё арга­нiзавана і праведзена, таму вырашылi ўзяць з iх прыклад».
Галоўныя атрыбуты свята — каравай, брама, ручнiкi. Яшчэ нашы бабулi і iх бабулi ведалi, што гэта ўсё — сiмвалы шчаслiвага жыцця і дабрабыту. Таму, калi сустракаешся з iмi, адчуваеш нейкае трапятанне, захапленне, павагу да продкау, бачыш бясконцую сувязь пакаленняў, якая, здаецца, аб’ядноўвае і надае жаданне зрабiць нешта добрае для будучых пакаленняў нашых нашчадкау.

img_1781-%d1%84%d0%be%d1%82%d0%be-%d0%b0-%d0%bc%d0%b0%d1%80%d1%86%d0%b8%d0%bd%d0%ba%d0%b5%d0%b2%d0%b8%d1%87%d0%b0



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *