Падчас археалагічных раскопак на Верхнім замку ў Полацку выяўлена незвычайная знаходка

Культура

Падчас археалагічных раскопак на Верхнім замку ў Полацку выяўлена незвычайная знаходка — фрагмент драўлянай пабудовы, якой больш за 4 стаго­д­дзі. Падобнай тэхнікі апра­цоўкі бярвенняў, якія, дарэчы, вельмі добра захаваліся, не было раней выяўлена ў Полацку. Дом з такой багатай гісторыяй раскапалі ўпершыню. Унікальную знаходку вырашылі пакінуць на сваім месцы, у бліжэйшы час яна будзе закансервавана, але толькі на год. Археолагі з Полацкага дзярж­універсітэта вернуцца сюды зноў, каб дасканала вывучыць гісторыю развіцця дойлідства на старажытнай полацкай зямлі.

Светлана Чарковская.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *