Працаўнікі ААТ «Новыя Гараны» Полацкага раёна любяць сваю справу

Заботы сельские

Пра тое, што сёлетняя восень будзе кароткай, і хутка на палі ляжа снег, ніхто не думаў. Першыя снежныя дні каст­рычніка механізатары ААТ «Новыя Гараны» працавалі ў полі, спа­дзяваліся, што белае покрыва сыдзе. Але зіма перамагла.
Некалькіх працаўнікоў мы напаткалі ў аўторак на машынным двары гаспадаркі. Мужчыны завіхаліся ля тэхнікі.

img_5636-%d1%84%d0%be%d1%82%d0%be-%d0%b0-%d0%bc%d0%b0%d1%80%d1%86%d0%b8%d0%bd%d0%ba%d0%b5%d0%b2%d0%b8%d1%87%d0%b0Трактарыст Сяргей Косцюшаў распавёў, што надыхо­дзячае прафесійнае свята сустракае ў добрым настроі. Асноўная праца па нарыхтоўцы кармоў скончана, сёлета ён, як звычайна, — і касіў, і сеяў. «Люблю вялікую тэхніку, вось «Беларус 3022» — тое, што трэба! І пачынаў працаваць калісьці адразу на «Амкадоры». І прычапное абсталяванне ў майго трактара заўсёды самае вялікае!

Гэта супадзенне, канешне, але так яно і ёсць!» — усміхаўся мужчына. Ён прыехаў у «Новыя Гараны» з Шумілінскага раёна 10 гадоў таму і ні разу не па­шкадаваў аб сваім выбары. Яны з жонкай вы­хоўваюць дваіх дзяцей, вя­дуць хатнюю гаспадарку. Жывуць дружна, крочаць па жыцці ўпэўнена, імкнуцца кожны на сваім працоўным месцы (жонка працуе эканамістам) прыносіць карысць.

img_5651-%d1%84%d0%be%d1%82%d0%be-%d0%b0-%d0%bc%d0%b0%d1%80%d1%86%d0%b8%d0%bd%d0%ba%d0%b5%d0%b2%d0%b8%d1%87%d0%b0Трактарыст Ігар Галай не хаваў сваё расчараванне ад халоднага надвор’я: не прывык ён сядзець без справы. Вось у полі, на жалезным кані — іншая справа! Гэты мужчына — тутэйшы, на радзіме і застаўся. Пусціў тут карані (выхоўвае дваіх дзяцей). У гаспадарцы працуюць яго жонка, брат і сястра. Сапраўдны ся­мейны падрад.

img_5702-%d1%84%d0%be%d1%82%d0%be-%d0%b0-%d0%bc%d0%b0%d1%80%d1%86%d0%b8%d0%bd%d0%ba%d0%b5%d0%b2%d0%b8%d1%87%d0%b0Вадзіцель Алег Герасімёнак таксама сумуе без актыўнай працы. Сёлета ён адвозіў збожжа ад камбайнаў, вазіў угнаенні. На вялікі «МАЗ» ён сеў нядаўна, да гэтага вазіў даярак на ферму. Пасталеў, захацелася заняцца нечым больш цікавым, мужчынскай справай. І не шкадуе. Зараз займаецца абслугоўваннем насельніцтва, возіць апілкі на ферму, угнаенні. Хутка пой­дзе ў адпачынак. Яны з калегамі ўжо прывыклі адпачываць зімой. Сілы наберуцца — і зноў у поле, у сваю стыхію.

img_5740-%d1%84%d0%be%d1%82%d0%be-%d0%b0-%d0%bc%d0%b0%d1%80%d1%86%d0%b8%d0%bd%d0%ba%d0%b5%d0%b2%d0%b8%d1%87%d0%b0Аператара машыннага даення Святлану Шчарбак, якая па выніках аблас­нога спаборніцтва па вытворчасці ма­лака ў кастрычніку заняла ІІ месца і І — па раёне, мы сустрэлі ля яе дома. Пра свой працоўны поспех жанчына расказала каротка: «Старалася, як заўсёды. Не думала, што буду першай». Але вельмі парадавалася, што дзякуючы яе працы прагучалі «Новыя Гараны» на аб­ласным узроўні. Жанчына распавяла, што кароў навучылася даіць яшчэ ў дзяцінстве. Тады яна жыла ў в.Залессе. Тут, у Новых Гаранах ім з мужам Васілём і дачкой Аленай далі ад гаспадаркі катэдж: жыві, працуй і радуйся! Муж працуе механізатарам, Алена зараз у горадзе, абрала прафесію прадаўца. У перапынках паміж дойкамі Святлана займаецца хатнімі справамі: трэба і парадак у доме навесці, і вячэру прыгатаваць. На вячэрнюю дойку жанчына паедзе ў пачатку шостай гадзіны вечара, а вернецца ўжо каля дзевяці. Пра тое, як цяжка штодзень уста­ваць на досвітку, як няпроста знайсці падыход да кожнай каровы, Святлана Мікалаеўна расказваць не стала: такі ўжо народ — беларускія жанчыны, прывыклі аддана працаваць, а не скардзіцца!

img_5723-%d1%84%d0%be%d1%82%d0%be-%d0%b0-%d0%bc%d0%b0%d1%80%d1%86%d0%b8%d0%bd%d0%ba%d0%b5%d0%b2%d0%b8%d1%87%d0%b0Галоўны ветурач Леанід Мурашка з самага ранку — на нагах. У іх з жонкай Аксанай, якая таксама працуе ветурачом, хапае працы і зімой, і летам. Яны адказваюць за здароўе ўсяго пагалоўя буйной рагатай жывёлы, якое налічвае больш за дзве тысячы галоў. Па першым сігнале даяркі ці загадчыцы фермы ветурач павінен быць на ферме. Здароўе кароў — складальнік поспеху ў жывёлагадоўлі. У тым, што муж і жонка знаходзяцца 24 гадзіны ў суткі побач, Леанід бачыць толькі плюс: калісьці пры заключэнні шлюбу яны абяцалі адно аднаму быць разам у горы і радасці —так яно і атрымліваецца.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *