Па выніках абласнога спаборніцтва па вытворчасці малака за лістапад адразу два прызавых месцы занялі полацкія лідары-жывёлаводы.

Заботы сельские

Па выніках абласнога спаборніцтва па вытворчасці малака за лістапад адразу два прызавых месцы занялі полацкія лідары-жывёлаводы.
Добрыя вынікі працы — валавая вытворчасць каштоўнага прадукту дасягнула 117,2 т, сярэдні ўдой на карову за месяц склаў 586 кг, рэалізацыя сортам «экстра» дасягнула 90% — дазволілі заняць першае месца ў вобласці і ў Полацкім раёне калектыву фермы «Домнікі» філіяла «Гараны-Агра» ААТ «Полацкі камбінат хлебапрадуктаў».

Добрасумленная праца на працягу месяца аператара машыннага даення з фермы «Кауны» УП «П-С Карпекі» Галіны Шчэрбік стала падставай для прысуджэння першага месца ў раённым спаборніцтве і другога — у абласным. Гэтая працавітая жанчына надаіла за месяц 20,7 т малака, сярэдні ўдой на карову склаў 690 кг.

Сярод аператараў машыннага даення ва ўзросце да 31 года лепшыя вынікі працы — у Ганны Барысенка з фермы «Тросніца» ААТ «Полацкі аграсэрвіс». Маладая жанчына абслугоўвае статак з 35 кароў, надаіла 14 т малака пры сярэднім удоі на карову 400 кг за месяц.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *