Наш Полоцкий герой

Главное

Ён прайшоў шляхамі вайны з чэрвеня 1941 па май 1945 г. Ён зведаў горыч адступлення і радасць перамог. За праяўленыя мужнасць і адвагу ў 23 гады атрымаў Залатую зорку і званне Героя Савецкага Саюза, не лічачы гэта сваёй асабістай узнагародай. У снежні 1944 г. пры фарсіраванні Дуная за­гінула болей за палову яго ад­дзялення, але пра сваіх адна­палчан ён памятаў усё жыццё. Ён быў удзельнікам Парада Перамогі ў 1945-м на Чырвонай плошчы ў Маскве. А вяртаючыся пасля вайны дадому, сустрэў сваю будучую жонку, з якой пражыў амаль 60 гадоў.  Сціплы, шчыры, добразычлівы і вельмі мудры, ён быў сапраўдным Героем.

Нарадзіўся С.А.Пашкевіч у далёкім 1921 г., калі толькі што скончылася грамадзянская вайна. У горадзе нарэшце заціхлі аружэйныя і гарматныя стрэлы. Полацк пачаў жыць па-новаму, па-савецку, але атрымлівалася гэта ў яго даволі павольна і марудна: не хапала прадуктаў і адзення, здараліся пастаянныя перабоі з палівам. Сцяпану было 12 гадоў, калі ён пачаў дапамагаць бацьку-цесляру зарабляць грошы для сям’і. Хлопчыкам ён удзельнічаў у будоўлі ваеннага гарадка, а потым перайшоў працаваць у транспартную арцель, якая дастаўляла грузы на конных фурманках па гора­дзе. Падросшы, Сцяпан знайшоў працу, дзе плацілі больш, — стаў памочнікам каваля. Для 14-гадовага падлетка, які яшчэ вучыўся ў школе, праца ў кузні была нялёгкай: з цяжкасцю падымаючы вялікі молат, юнак рамантаваў фурманкі і падкоўваў коней. Потым Сцяпан Апанасавіч пра гэтыя часы ўспамінаў так: «Сваёй першай прафесіі я абавязаны многім. Яна дала мне першую загартоўку, навучыла разумець кошт металу, быць паслядоўным і ўпарта да­бівацца якасці працы».

kopiya_img_7405-%d1%84%d0%be%d1%82%d0%be

Дарогамі вайны

У 19 гадоў Сцяпана Пашкевіча прызвалі ў армію. Ён трапіў служыць у сапёрна-пантанерскія войскі Адэскай ваеннай акругі. У чэрвені 1941 г. батальён Пашкевіча прымаў удзел у вучэннях на мяжы з Румыніяй. Многія чулі пра вайну, але ніхто не думаў, што гэта здарыцца так хутка. Ужо ў пасляваенны час Сцяпан Апанасавіч узгадваў пра адступленне як пра самы цяжкі і горкі перыяд свайго жыцця. Войскі

41-га батальёна адыходзілі праз Дунай, Заходні Буг, Дняпро, Данец, Дон… Салдаты бачылі пакуты савецкіх людзей і зверствы ворага, падчас баёў яны гублялі сваіх таварышаў, сам Пашкевіч аднойчы быў паранены і амаль 3 месяцы праляжаў у шпіталі. Але ўжо восенню 1942 г. савецкія войскі пачалі рухацца ў адваротным напрамку. Вось тады, пры фарсіраванні рэк Малая Яромаўка і Паўночны Данец на Сталінградскім фронце, Сцяпан Апанасавіч атрымаў свае першыя ўзнагароды.

Не шкадуючы жыцця

З лістка на ўзнагароджванне ад 23.09.1942 г.: «Когда под минометным и пулевым огнем противника паром прорывается на новый пункт переправы, Пашкевич назначается дежурить в помощь мотористам на катере. Паром идет к своему берегу, груженный тяжелой пушкой, тракторами и автомашиной. Переправу атакуют вражеские самолеты. Моторист выводит паром из-под серии бомб и падает убитым. Пашкевич помогает помощнику моториста занять место у штурвала. Тонет подбитый паром. Команда стремится не допустить гибели техники. Враг подбивает катер и ранит помощника моториста. Пашкевич, убедившись, что паром и катер достигли мелкого места, выносит под огнем самолета тяжелораненых. Рота получает задание взорвать высоководный мост. Пашкевич добровольно вызывается идти с командой подрывников. Пашкевич бесшумно подвязывает снаряды. К рассвету мост взорван. Отважный комсомолец Пашкевич, показавший пример доблести и мужества, выполнил свои обязанности, невзирая ни на какие опасности, достоин представления к правительственной награде — медали «За отвагу».

Але ў верасні 1942 г. Сцяпан Апанасавіч будзе ўзнагароджаны толькі медалём «За баявыя заслугі», а медаль «За отвагу» атрымае праз год, у жніўні 1943 г. падчас пераправы ў раёне Харкава, калі ў ліку першых кінецца ў раку, паказваючы прыклад іншым. Ён дапамог хутка навесці мост і пусціь уперад артылерыю і машыны з боепрыпасамі. Камандзір 7-га асобнага матарызаванага пантонна-маставога батальёна, падпалкоўнік Галуковіч у дакументах характарызаваў яфрэйтара Пашкевіча як чалавека дысцыплінаванага, абавязковага, адважнага, які ўмее ўздзейнічаць на сваіх таварышаў. Пазней яго назавуць лепшым камандзірам аддзялення, а праз год, у верасні 1944 г., за пераправу танкаў на рацэ Бахлуй (Румынія) ён атрымае ордэн Айчыннай вайны 2 ступені. У тым жа 44-м Сцяпан Апанасавіч будзе ўзнагароджаны і самым высокім званнем — Героя Савецкага Саюза.

Сапраўдны герой

З лістка на ўзнагароджванне ад 7.12.1944 г.:«Безграничную любовь к своей Родине, бесстрашие и героизм Пашкевич проявил в период битвы по форсированию р.Дунай в районе Сигетчеп. Еще пехота не достигла вражеского берега, сержант Пашкевич приступил со своим отделением к сборке парома. Не страшил ураганный огонь противника. На место раненых становились другие. Сержант Пашкевич, не жалея сил, выполнил работу выбывшего номера по сборке парома. Паром был собран в срок. С первым рейсом отправился сержант Пашкевич со своим отделением. Противник сосредоточил огонь по парому. Пробоину получил правый понтон. Лично сержант Пашкевич бросился заделывать пробоину. Затопление парома было предотвращено. Он быстро пошел к берегу. Но причалиться не давали автоматчики, засевшие в кирпичном заводе. Маневрируя паромом почти к самому берегу, сержант Пашкевич вместе с пехотой вброд, на ходу вел огонь по засевшим немецким автоматчикам. Группа автоматчиков вскоре была уничтожена. Сержант Пашкевич подготовил причалы. Артиллерия и люди благополучно разгрузились на правом берегу р.Дунай. Две ночи и два дня без отдыха и сна работал он на пароме. Семь рейсов совершил на своем пароме сержант Пашкевич, перебрасывая подкрепление на противоположный берег реки Дунай. Враг решил сорвать переправу, бросив десятки своих самолетов. Волевой отважный коммунист Пашкевич и в этих условиях не прекращал переправу. Половину отделения по­терял сержант Пашкевич убитыми и ранеными, но переправа шла бесперебойно. Войска 316 СД успешно решили задачу разгрома вражеской обороны на правом берегу р.Дунай. За проявленный героизм, умение и находчивость при форсировании р.Дунай сержант Пашкевич достоин представления к высшей правительственной награде — Герой Советского Союза».

Вяртанне

Толькі ў канцы 1945 г. Сцяпан Апанасавіч будзе дэмабілізаваны з арміі. Гады вайны загартавалі яго характар, прымусілі хутка пасталець і зразумець кошт такіх чалавечых якасцей, як вернасць, прынцыповасць, мужнасць.

У разбураны Полацк Сцяпан Апанасавіч вярнуўся разам з маладой жонкай, з якой аджыў болей за паўстагоддзя, як кажуць, душа ў душу. Па заданні партыі, у якую ён уступіў яшчэ падчас вайны, Сцяпан Апанасавіч у 1946 г. удзельнічаў ва ўзнаўленні народнай гаспадаркі, будучы прыкладам добрасумленнасці і працоўнага энтузіязму. Да 1952 г. працаваў у аблспажыўсаюзе, быў дырэктарам прамкамбіната, потым старшынёй раённага спажыў­саюза. З 1952 г. працаваў у сістэме нарыхтоўкі лёну ў Докшыцах, Шаркаўшчыне, Сіроціне. Праз дзесяць з лішнім гадоў зноў пераехаў з сям’ёй у Полацк. А тут ужо набраў поўную магутнасць завод шкловалакна. І Сцяпан Апа­насавіч пайшоў працаваць на завод слесарам па ткацкіх станках. І з 1963 г. знаходзіўся на гэтай рабоце, як на баявым пасту.

img_7396-%d1%84%d0%be%d1%82%d0%be-%d0%b0-%d0%bc%d0%b0%d1%80%d1%86%d0%b8%d0%bd%d0%ba%d0%b5%d0%b2%d0%b8%d1%87%d0%b0-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f

Усюды — першы

Герой увесь час на віду. На яго глядзяць, з яго бяруць прыклад. Дзе патрэбна было рабіць нешта дзеля агульных інтарэсаў, Сцяпан Апанасавіч ішоў першым. Неаднаразова ён выбіраўся членам парткама, некалькі гадоў запар быў членам бюро Полацкага гаркама партыі. А перад моладдзю выступаў незлічоную колькасць разоў. Лічыў абавязаным нагадаць школьнікам ці навучэнцам пра вайну, пра яе выпрабаванні, пра тое, што трэба ўмець абараняць свой край, а лепей рабіць усё магчымае, каб гэтага не спатрэбілася, каб на зямлі заўсёды быў мір.

Амаль 30 гадоў С.А.Пашкевіч адпрацаваў на шклозаводзе. Многія ведалі яго ў твар. Ён з усімі быў ветлівы, ніколі не заставаўся ў баку ад цяжкасцей, прывык быць заўсёды напера­дзе, нягледзячы на ўжо далёка зусім не малады ўзрост. У 1990-я гг. на базе Дома фізкультурніка з басейнам сталі праводзіць турніры па плаванні, якім прысвоілі ганаровае імя Сцяпана Апанасавіча. Пакуль дазваляла здароўе, ветэран вайны і працы прысутнічаў на ўрачы­стых адкрыццях спаборніцтваў і выступаў з вітальным словам.

У памяці — назаўжды

У пачатку ХХІ ст. С.А.Пашкевіч быў залічаны ў спіс ганаровых салдат 9-га асобнага спецыяльнага міліцэйскага батальёна ўнутраных войскаў. Неаднаразова выступаючы перад вайскоўцамі, Пашкевіч казаў, што сучасная моладзь не горш за ранейшую. Розніца ёсць, але і зараз маладыя хлопцы разумеюць, што такое баявая задача, і праяўляюць такое ж імкненне да выканання службовага абавязку. Толькі не дай бог нікому перажыць тое, што перажыў наш народ у 1941-1945 гг.

Сцяпана Апанасавіча не стала ў пачатку сакавіка 2014 г. Ён быў прадстаўніком цэлай эпохі, воінам і працаўніком, які з гонарам нёс званне Героя праз усё сваё жыццё, і ў памяці палачан імя гэтага чалавека застанецца назаўсёды.

І.П.ВОДНЕВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *