Падведзены вынікі раённага агляду па добраўпарадкаванні машынных двароў і гатоўнасці рамонтна-абслугоўваючых баз сельскагаспадарчых арганізацый Полацкага раёна

Заботы сельские

Падведзены вынікі раённага агляду па добраўпарадкаванні машынных двароў і гатоўнасці рамонтна-абслугоўваючых баз сельскагаспадарчых арганізацый Полацкага раёна для працы ў зімовых умовах, па падрыхтоўцы машынна-трактарнага парка да вясенне-палявых работ у 2016 годзе.

Калегія ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Полацкага райвыканкама прысудзіла I месца УП «Палімір-Агра» (дырэктар Віктар Яноўскі, галоўны інжынер Яўген Антоненкаў), II месца — ААТ «Кушлікі» (дырэктар Фёдар Завацкі, галоўны інжынер Яўген Аржанік), ІІІ месца — ААТ «Новыя Гараны» (дырэктар Вісарыён Нам, галоўны інжынер Васіль Дыдо). Арганізатар конкурсу падрыхтаваў для гэтых гаспадарак Ганаровыя граматы. Пераможца раённага этапа, які заняў І месца, прыме ўдзел у абласным і рэспубліканскім конкурсах.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *