Віншаванне полацкай улады з Днем жанчын

Общество

Дарагія жанчыны!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з цудоўным вясеннім святам — Днём жанчын!
Вас нездарма называюць лепшай паловай чалавецтва. Вы традыцыйна ўвасабляеце сабой мацярынскі пачатак і любоў, усё лепшае, добрае і пяшчотнае, што ёсць у нашым свеце.
Жанчыны чароўныя і не­прадказальныя, як сама прырода. І ў той жа час вы — надзейная апора для сям’і. Адным поглядам вы можаце падарыць натхненне і
вярнуць веру ў свае сілы.
Сучасныя жанчыны не толькі захавальніцы дамашняга ачага, але і высокакласныя спецыялісты ва ўсіх прафесійных сферах.
Няхай у гэтыя цудоўныя вясеннія дні прырода, якая абуджаецца, падорыць вам жыццёвую сілу, стане годнай аправай для вашай прыгажосці, а сябры, родныя і блізкія акружаць вас цеплынёй, клопатам і ўвагай.
Жадаем вам душэўнай раўнавагі і гармоніі, шчасця, кахання і дабрабыту, поспехаў ва ўсіх пачынаннях!

Мікалай ШАЎЧУК,
старшыня Полацкага
райвыканкама,
член Савета Рэспублікі
Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь.
Іосіф ГРЫБОВІЧ,
старшыня Полацкага
райсавета дэпутатаў.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *