Палажэнне аб рэспубліканскім творчым конкурсе юных чытальнікаў «Жывая класіка»

Молодежь

Палажэнне  аб  рэспубліканскім творчым  конкурсе  юных  чытальнікаў «Жывая  класіка»

1. Агульныя палажэнні
1.1. Дадзенае Палажэнне вызначае мэты і задачы рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка», які праводзіцца (далей — Конкурс) ад школьнага да рэспубліканскага этапаў.
1.2. Заснавальнікамі Конкурсу сярод навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі з’яўляюцца Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне», ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі».

2. Мэты і задачы Конкурсу
2.1. Конкурс праводзіцца ў мэтах:
• павышэння цікавасці дзяцей і падлеткаў да чытання;
• развіцця і захавання высокіх маральных каштоўна­сцяў і ідэалаў беларускага грамадства;
• выхавання падрастаючага пакалення на лепшых узорах нацыянальнай літаратуры;
• прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблематыкі чытання;
• пашырэння чытацкага кругагляду;
• пошуку і падтрымкі таленавітай моладзі.
2.2. Дэвіз Конкурсу — «Чытаем шмат, чытаем разам, ствараем сябе і краіну!».

3. Парадак і ўмовы правядзення Конкурсу
3. Да ўдзелу ў Конкурсе запрашаюцца вучні пачатковых класаў, 5-6, 7-8 і 9-10 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.
3.1. Конкурс праводзіцца ў чатыры этапы:
• першы этап (з 1 па 31 сакавіка 2017 г.) праводзіцца ва ўстановах агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Колькасць удзельнікаў не абмяжоўваецца;
• другі этап (з 1 па 30 красавіка 2017 г.) — раённы. Пераможцы раённага этапа Конкурсу, заняўшыя першыя месцы ў кожнай ўзроставай групе, прымаюць удзел у абласным этапе конкурсу;
• трэці этап (з 1 па 31 мая 2017 г.) — абласны (Мінскі гарадскі) этап Конкурсу праводзіцца абласнымі установамі дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і Мінскім гарадскім палацам дзяцей і моладзі. Пераможцы трэцяга этапа ў кожнай узроставай групе прымаюць удзел у заключным рэспубліканскім этапе;
• чацвёрты этап — заключны, праводзіцца напярэ­дадні або ў Дзень беларускага пісьменства ў гора­дзе — сталіцы свята беларускага пісьменства. Удзел у заключным рэспубліканскім этапе Конкурсу прымаюць пераможцы абласнога (Мінскага гарадскога) этапа Конкурсу.

4. Журы Конкурсу
4.1. У склад журы Конкурсу на ўсіх этапах ўваходзяць вядомыя дзеячы культуры і мастацтва, настаўнікі, бібліятэкары, пісьменнікі, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў.
4.2. Крытэрыі ацэнкі выступлення (паказчыкі — балы):
• глыбіня пранікнення ў вобраз і сэнс твора ад 0 да 10;
• выбар тэкста твора ад 0 да 10;
• артыстызм выканання ад 0 да 10;
• максімальны бал 30.

5. Узнагароджанне пераможцаў Конкурсу
5.1. Усе ўдзельнікі Конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі лаўрэатаў Конкурсу, дыпломамі пераможцаў першай, другой і трэцяй ступеняў адпаведна.
5.2. Пераможцы рэспубліканскага Конкурсу ўзнагароджваюцца пуцёўкай у Нацыянальны дзіцячы адука­цыйна-аздараўленчы цэнтр «Зубраня».

6. Інфармацыйнае забеспячэнне Конкурсу
6.1. Этапы правядзення Конкурсу шырока асвятляюцца ў сродках масавай інфармацыі.
6.2. Інфармацыйнымі партнерамі Конкурсу з’яўляюцца: «Выдавецкі дом «Звязда», часопісы «Вяселка», «Бярозка», «Качели», «Зорька», «Рюкзачок» і іншыя СМІ (па ўзгадненню з заснавальнікамі).
6.3. На працягу правядзення этапаў Конкурсу здымаюцца сюжэты і дэманструюцца ў эфіры нацыянальных і рэгіянальных тэлеканалаў.
Тэлеверсія заключнага рэспубліканскага этапа Конкурсу транслюецца асобнай праграмай у эфіры ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне».

7. Фінансаванне Конкурсу
11.1. Фінансаванне Конкурсу забяспечваецца заснавальнікамі Конкурсу за кошт бюджэтных і пазабюджэтных сродкаў.
11.2. Могуць выкарыстоўвацца іншыя крыніцы фінансавання ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *