Палажэнне аб правядзенні ІV літаратурнага конкурсу «СКАРБЫ РОДНАЙ ЗЯМЛІ»

Главное

Палажэнне аб правядзенні ІV літаратурнага конкурсу «СКАРБЫ РОДНАЙ ЗЯМЛІ»

(выбітныя  людзі  Беларусі,  народная  творчасць  беларусаў,  родная  мова)

Арганізатары конкурсу:
• ДУК «Полацкі раённы Цэнтр рамёстваў і нацыянальных культур;
• народнае літаратурнае аб’яд­нанне «Наддзвінне».

Мэты і задачы:
• выяўляць і развіваць літаратурныя схільнасці ў падрастаючага пакалення;
• садзейнічаць развіццю зацікаўленасці родным словам, гістарычнай спадчынай свайго народа.

Умовы і парадак
правядзення конкурсу:
• у конкурсе прымаюць удзел навучэнцы школ, гімназій, ліцэяў, каледжаў, ўдзельнікі літаратурных гурт­коў, студый ва ўзросце 8-10, 11-13 і 14-16 гадоў;
• творы (апавяданні, эсэ, вершы, паданні) трэба прадставіць да 28 красавіка 2017 г. у друкаваным выглядзе на аркушах А4 (шрыфт 12) па адрасе: вул.Марыненка, 42 (бібліятэка імя Я.Купалы, народнае літаратурнае аб’яднанне «Наддзвінне»), або пераслаць па электронным адрасе gzagurskaja@yandex.ru.

Намінацыі конкурсу:
• паэзія;
• проза (казкі, эсэ, апавяданні і інш.).

Крытэрыі ацэнкі твораў:
• арыгінальнасць расповеду;
• вобразнасць выкладання (прымяненне сродкаў мастацкай выразнасці, эпітэтаў, метафар, параўнанняў і г.д.;
• пісьменнасць.

Узнагароджванне
ўдзельнікаў і пераможцаў
конкурсу:
• вынікі конкурсу падвядзе журы;
• пераможцы конкурсу будуць ўзнагароджаны дыпломамі і памятнымі сувенірамі.

Абавязковыя ўмовы:
• усе творы павінны быць напісаны на беларускай мове;
• творы, запазычаныя з інтэрнэту, разглядацца не будуць.
Тэлефоны для даведак
і запытаў удзельнікаў:
8(029)816-96-81 (МТС),
8(029)819-59-69 (МТС).



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *