У полацкай Мастацкай галерэі адбылася выстава «Акваторыя. Нацюрморт»

Культура

У рамках праекта «Вада+­Фарба+», што рэалізуецца ў Мастацкай галерэі Нацыя­нальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, адбылася выстава «Акваторыя. Нацюрморт», на якой былі прадстаўлены работы вядомай віцеб­скай акварэлісткі Святланы Врублеўскай.

…На адкрыцці выставы мастачку прадставіла загадчыца Мастацкай галерэі Ларыса Лысенка. Яна адзначыла, што Святлана Врублеўская, якая з’яўляецца членам Бела­рускага саюза мастакоў, дацэнтам кафедры дызайна Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, ужо праводзіла персанальныя выставы ў нашым гора­дзе, удзель­нічала ў акварэльных праектах галерэі. Аква­рэль — асаблівы сусвет Святланы, з празрыстых пялёсткаў якога яна стварае свае прамяністыя работы. Кожная з іх дорыць гледачу эстэтычную асалоду, заварожвае спалучэннем рэалістычнасці, творчасці і гармоніі, якая адкрываецца ў звыклай
рэчаіснасці.
Значную частку экспазіцыі выставы склалі работы, выкананыя мастачкай на пленэрах у Чарнагорыі і Расіі, а шэраг работ быў напісаны ёю спецыяльна для дадзенай выставы. Святлана — сапраўдны майстар складанай класічнай тэхнікі лесіравальнага малявання, калі тонкія паўпра­зрыстыя слаі кладуцца адзін на адзін, нараджаючы асаблівую паўнагучнасць колераў, лёгкі і пяшчотны каларыт.
Падчас адкрыцця выставы Святлана Врублеўская правяла майстар-клас для гледачоў, у ходзе якога жадаючыя пад кіраўніцтвам мастачкі мелі магчымасць намаляваць свой уласны акварэльны нацюрморт і падзівіцца, як шыкоўна гэта атрымліваецца ў сапраўднага майстра!



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *