ВЕЛIКОДНАЕ ПАСЛАННЕ БІСКУПА ВІЦЕБСКАГА АЛЕГА БУТКЕВІЧА

Духовность

Паважаныя браты
і сёстры ў Хрысце,
дарагія вернікі!
«Не бойцеся, ведаю што вы шукаеце Езуса ўкрыжаванага, няма Яго тут, Ён уваскрос, як сказаў…» (Мц 28, 5-6). Словы Анёла, якога сустрэлі жанчыны на досвітку каля магілы, дзе было пакладзена цела Езуса, наноў абвяшчаюць нам радасную вестку пра вялікую перамогу Езуса Хрыста над грахом і смерцю і Яго прысутнасць сярод нас! Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос! Мы паўтараем гэтыя словы ўслед за незлічонай колькасцю хрысціянаў, якія на працягу вякоў на гэтай праўдзе будавалі сваё жыццё і падмурак той цывілізацыі, да якой мы з вамі належым. Няхай Велікодныя Святы адновяць нашую веру і прынясуць супакой і ра­дасць! Прыняцце Уваскрослага Хрыста няхай дапаможа нам жыць у згодзе і прабачэнні як паміж роднымі і блізкімі, так і паміж усімі вызнаўцамі Езуса, бо для Яго мы ўсе дзеці Божыя, якім падрыхтаваны
ўдзел у Валадарстве Нябесным. Жадаю ўсім радасных Святаў, здароўя, супакою і Божага бласлаўлення!
Хрыстос Уваскрос!
Алелюя!



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *