Адзначаць 100-гадовы юбілей выдання выпаў гонар менавіта нам, сённяшняму калектыву рэдакцыі «Полацкага весніка».

Главное

Напрацягу стагоддзя ў полацкай газеце працавалі прадстаўнікі многіх пакаленняў людзей, адданых друкаванаму слову. А адзначаць 100-гадовы юбілей выдання выпаў гонар менавіта нам, сённяшняму калектыву рэдакцыі «Полацкага весніка».

Працягваць і прымна­жаць слынныя традыцыі адной з самых сталых і аўтарытэтных газет краіны — вельмі пачэсна і не менш адказна. Арыентавацца ў няспыннай плыні падзей, знахо­дзіць самую цікавую і актуальную інфармацыю, часам праходзіць і праязджаць дзясяткі і нават сотні кіламетраў дзеля некалькіх радкоў у газеце, забыўшыся пра святы і выхадныя, і несці адказнасць за кожную літару ў публікацыі… Гэта ўжо не прафесія, а лад жыцця, абраны аднойчы і назаўсёды тымі, хто сёння стварае газету.
Сталая развага і жыццёвая мудрасць, прафесійны вопыт і творчая інтуіцыя ў сённяшнім «Полацкім весніку» ідуць побач з маладым максімалізмам, здаровай амбіцыйнасцю і крэатыўным падыходам да справы. Перавагі розных пакаленняў, дапаўняючы адна адну, вядуць да поспеху, ствараючы ў выніку аўтарытэт выдання. Знаёмцеся: наш сённяшні калектыў.

Вольга Часнавіцкая, галоўны рэдактар
Ні адзін аркестр не здольны выступаць без дырыжора. Менавіта ён расстаўляе акцэнты ў суладным гучанні музыкі, арганізоўваючы творчы працэс. Такую ж ролю адыгрывае галоўны рэдактар. Творчы падыход да справы і высокае пачуццё адказнасці за вынік працы калектыву — толькі два невялічкіх штрыхі з тых, якімі можна ахарактарызаваць нашага кіраўніка. А яшчэ — бясконцая адданасць прафесіі журналіста, імкненне адстойваць карпаратыўныя інтарэсы, прынцыпо­васць і зацікаўленасць у тым, каб «Полацкі веснік» быў па-сапраўднаму лепшай, паважанай і самай чытаемай газетай.

Алена Каленік, намеснік галоўнага рэдактара
Журналіст з вялікім прафесійным вопытам, адданы абранай прафесіі. За гады працы не згубіла прафесійнага азарту і цікавасці да пошуку новых тэм і герояў будучых публікацый. Засвоіўшы таямніцы газетнай вёрсткі, пачынаючы з папяровых макетаў і заканчваючы сучаснымі камп’ютарнымі праграмамі, перавагу ўсё ж такі аддае слову. Культура і адукацыя, гісторыя і духоўнасць, ахова здароўя і гандаль… Алене Іосіфаўне цікавыя розныя аспекты і накірункі жыцця

Аксана Шуйская, рэдактар аддзела эканомікі
Чалавек бясконца творчы і пазітыўны, адказны і таварыскі. Яе хуткаму, лёгкаму пяру падуладны любыя тэмы — ад прамысловасці і прадпрымальніцтва да творчых праектаў і ўнікальных здабыткаў народных майстроў. Са старонкі «Городские огни», якую яна курыруе на працягу шэрагу гадоў, пайшлі ў журналістыку многія юныя палачане. А калектывы дзіцячых садкоў удзячныя Аксане Генадзьеўне за ўвагу да кожнага звароту. І гэта невыпадкова — тэма дзяцінства ў яе на асаблівым рахунку.грамадства. А яшчэ — стылістыка мовы.

Аліна Бальшакова, загадчык аддзела сельскай гаспадаркі, спорту і турызму
Сяўба і жніво, нарыхтоўка кармоў і ўздым зябліва, надоі і прывагі ў жывёлагадоўлі — пра ўсё гэта чытачы даведваюцца дзякуючы Аліне Генадзьеўне. У полі яе зроку таксама спартыўныя поспехі і перамогі палачан на розных узроўнях, дзей­насць спартыўных школ і праца трэнераў. А яшчэ — міжнародныя турыстычныя праекты, у якіх прымае ўдзел Полаччына. Уносіць яна свой уклад і ў выяўленне граматычных недакладнасцяў.

Людміла Коласава, карэспандэнт аддзела пісьмаў і зваротаў грамадзян
Унікальны спецыяліст, які мае ў працоўнай кніжцы ўсяго адзін запіс аб прыёме на работу ў рэдакцыю ў той час яшчэ «Сцяга камунізма». Абавязковы, добразычлівы, неабыякавы, педантычны ў выкананні даручанай справы супрацоўнік. Непераўзыйдзены майстар справаздачнасці, знаўца законаў і нарматыўных актаў, галоўны суразмоўца і дарадчык для кожнага, хто звяртаецца ў рэдакцыю па дапамогу.

Тамара Філімонава, карэспандэнт-карэктар
Старшыня полацкай журналісцкай суполкі, вопытны прафесіянал, які мае выразнае аўтарскае «Я». Піша матэрыялы ваенна-патрыятычнай тэматыкі, вядзе старонку «Ветэран», а таксама гадуе будучых журналістаў. У многім дзякуючы Тамары Іванаўне першыя спробы пяра хлопчыкаў і дзяўчынак з’яўляюцца на газетных старонках. Таксама яна ажыццяўляе сувязь з мясцовымі самадзейнымі літаратарамі, рэдагуючы іх творчыя старонкі. Акрамя таго, пільна сочыць за тым, каб не дапусціць памылак у публікацыях.

Валерый Дзежын, адказны сакратар
Кіруе камп’ютарным «сэр­цам» газеты. Дзякуючы яго творчаму падыходу, чытачам больш выразна прадстаўляюцца напісаныя журналістамі тэксты. Дызайн газетных старонак, максімальна яскравая падача матэрыялу і адказ­насць за своечасовасць адпраўкі газеты ў друк — задачы і абавязак Валерыя Віктара­віча, да якіх ён ставіцца адказна і сумленна.

Святлана Чаркоўская, рэдактар аддзела па асноўных накірунках дзейнасці
Вельмі энергічны, старанны і неабыякавы чалавек. Поспехі працаўнікоў вёскі і навіны жыцця сельсаветаў, сацыяльныя праблемы і маладзёжныя праекты — усё гэта ў полі яе зроку. А яшчэ Святлана Генадзьеўна з поспехам прымае ўдзел у карпаратыўных мерапрыемствах рэдакцыі ў якасці як аўтара сцэнарыяў, так і вядучай.

Андрэй Марцынкевіч, загадчык аддзела фотаілюстрацый
Няма значных падзей, якія не трапілі б у аб’ектыў фотакамеры Андрэя Аляксандравіча, каб потым з’явіцца на газетных старонках. Ён, творча і адказна, вядзе фоталетапіс жыцця Полаччыны і проста спыняе імгненні часу, здымаючы людзей і пейзажы, горад і вёску, жывёл і птушак у розныя поры года і рознае надвор’е. А часам чытачоў радуюць яго спробы пяра, якія адлюстроўваюць мужчынскі погляд на розныя з’явы і праблемы. Таксама вядзе рэдакцыйны фотаархіў.

Варвара Марозава, загадчык аддзела сацыяльных праблем
Малады максімалізм спалучаецца ў яе з адказным стаўленнем да даручанай справы. Вайсковыя будні, міжнародныя праекты, у якіх прымае ўдзел наша Полаччына, творчасць і маладзёжныя ініцыятывы, турыстычныя вандроўкі па родным краі і лірычныя замалёўкі на розныя тэмы — усё гэта падуладна пяру Варвары Ула­дзіміраўны.

Ілля Швядко, спецыяліст камп’ютарнага аддзела
Самы малады з супрацоўнікаў, які, тым не менш, мае свой творчы погляд на дызайн газетных старонак. Яму належыць шмат творчых знаходак па афармленні матэрыялаў калег. Вельмі таварыскі і пазітыўны, творчы і адказны. Яшчэ Іллю Аляксандравіча можна назваць «залатым голасам» калектыву. Падчас рэдакцыйных акцый палачане ўжо мелі магчы­масць пачуць песні ў яго выканні. Прымае ён удзел і ў абнаўленні сайта газеты.

Наталля Шалуткевіч, карэк­тар-карэспандэнт
Прадстаўніца новага пакалення калектыву. Філалагічная адукацыя і працавітасць дапамаглі ёй гарманічна ўліцца ў няпросты працэс выпуску газеты. Больш за тое, трапіўшы ў творчы асяродак, Наталля Сяргееўна ўжо спрабуе сябе ў напісанні матэрыялаў, пераважна творчай тэматыкі, а таксама вядзе аўтарскую старонку, прысвечаную гаспадарчым клопатам. Гэта не перашкаджае ёй пільна сачыць за прадухіленнем і выпраўленнем памылак на газетных старонках.

Валянціна Ліпко, вядучы карэспандэнт, адміністратар сайта
З’яўляючыся прадстаўніцай малодшага пакалення полацкіх журналістаў, не толькі асвятляе блізкія ёй праекты і ініцыятывы, трымаючы руку на пульсе жыцця Полаччыны мала­дзёжнай. Ад Валянціны Ула­дзіміраўны цалкам залежыць развіццё сайта рэдакцыі, яго абнаўленне, прадстаўленне матэрыялаў работнікаў калектыву на рэспубліканскім узроўні. Ініцыятыўны, творчы супрацоўнік, яна прымае самы актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правя­дзенні рэдакцыйных акцый.

Ала Філімонава, галоўны бухгалтар
Адказна і старанна працуе, забяспечваючы фінансавую стабіль­насць установы. Настойлівая, добразычлівая. Шчыльна і паслядоўна ўзаема­дзейнічае з рэкламадаўцамі. Своечасова выконвае неабходныя разлікі з партнёрамі. Таксама вядзе справаводства ў адпаведнасці з патрабаваннямі працоўнага
заканадаўства.

Сяргей Дзя­дзю­лін, вадзіцель
Акуратны, пунктуальны, абавязковы. Дзякуючы яму журналісты заўсёды трапляюць у патрэбны час у патрэбнае месца, адчуваючы ў дарозе бяспеку і камфорт. І гэта, безумоўна, спрыяе творчаму настрою і паспяховаму выкананню рэдакцыйных заданняў.

 

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *