Напрацягу стагоддзя ў полацкай газеце працавалі прадстаўнікі многіх пакаленняў людзей, адданых друкаванаму слову.

Главное

Сто гадоў. Такая паважная дата!.. І ў гэты прамежак часу некалькімі гадочкамі ў сямідзесятых ХХ стагоддзя ўпісалася ваша пакорная служка Надзея Салодкая — я працавала сакратаром-машыністкай у «Сцягу камунізму» цягам сямі гадоў. Патрапіўшы туды з медычнай адукацыяй, адноснай няўмекай, што тычыцца друкавання на машынцы, я даволі хутка ўпісалася ў творчы калектыў, — і там мне вельмі падабалася.

Па першасці я ўвогуле лічыла і адчувала, што патрапіла ў нешта святое святых! Столькі адукаваных, разумных, дасведчаных творчых людзей! Настолькі там было ўтульна, цёпла, па-сяброўску, нават неяк па-сямейнаму. На працу мяне прымаў рэдактар Іван Фёдаравіч Лемеш. Гэта ён пасадзіў мяне за пішучую машынку, даў не надта вялікі матэрыял на рускай мове і прапанаваў яго пера­класці на беларускую і надрука­ваць. Газета ж тады была абсалютна беларускамоўнай. Шчыравала досыць доўга, бо ўмела толькі паперу закладваць у тую тэхніку. Але Іван Фёдаравіч, прачытаўшы, рэзюмаваў: «Мову ведаеш, пераклала добра, а друкаваць навучым. Працуй».
Яшчэ я паспела папрацаваць з рэдактарам Пятром Васільевічам Кавалеўскім. Ужо вымусова знаходзячыся дома, напісаўшы стос вершаў, маючы невялікія дэбютныя публікацыі ў прэсе, я прапанавала да друку нешта на ягоны выбар. І якое ж прыемнае было маё ўзру­шэнне, калі замест двух-трох вершаў, як я спадзявалася, для іх была адве­дзена амаль цэлая газетная паласа! Ого! — гэта было прызнанне, і было яно вартае вельмі дарагога. Так пакрысе нараджалася і прызнавалася полацкая паэтка Надзея Салодкая.
Калектыў змяняўся, прыходзілі новыя супрацоўнікі, але не мяняліся іх адносіны да мяне — заўсёдная прысутнасць на прэзентацыях, сустрэчах, абавязковы цёплы, элегантны водгук на старонках газеты, віншаванні з нагоды таго ці іншага творчага поспеху. То і вялікі дзякуй за тое!
І сённяшні «Полацкі веснік» не абыходзіць увагаю «сваю» паэтку, як, дарэчы, і іншых стваральнікаў літа­ратуры. Пэўна ж, нездарэмна ў газеце працавала вельмі шмат будучых знаных беларускіх пісьменнікаў і паэтаў. Думаю, тут сапраўды існуе нейкая дабрадайная энергетыка.
Таму з самым добрым настроем, з вялікай прыязнасцю да калектыву рэдакцыі, былога і сённяшняга, я віншую ўсіх з такой значнаю датай і жадаю яшчэ доўгага і як мага беспраблемнага існавання і плённага шчыравання на ніве нашага прыгожага пісьменства і падзейнага інфармавання. У добры шлях з моц­ным розумам, загартаванымі нер­вамі і цікавымі праектамі!

А я — назаўсёды «ваша».
Надзея САЛОДКАЯ,
член Саюза
пісьменнікаў Беларусі,
Ганаровы грамадзянін
г.Полацка.

Остановись, мгновение!

Быть объективным свидетелем происходящих событий — задача трудная и ответственная. Но у Анатолия Дубатовки, который заведовал отделом фотоиллюстраций «Полацкага весніка» с 1999 по 2009 год, это получалось.

С газетой Анатолия Платоновича связывает не одно десятилетие. Профессиональный фотовзгляд проявился еще во время работы внештатным сотрудником, когда сам фотографировал и еще помогал Константину Васильевичу Жерносеку, перенимал опыт известного фотомастера. Хотя фотографией Анатолий Платонович увлекся еще в детстве. Любимое увлечение осталось, стало его профессией, о которой сегодня вспоминает с теплотой:

— Самое большое удоволь­ствие получал от поездок по селу, где что ни человек — герой! Трудолюбивые, но очень скромные, они не хотели быть в кадре, но тем интереснее мне было с ними работать. Конечно, приходилось бывать практически на всех важных городских и районных мероприятиях, но такие масштабные напряженные фотосъемки отнимали много сил. Отдыхал душой на природе, в деревне. Исколесил в рабочих командировках весь район. Эти поездки оставили в памяти самые яркие, светлые воспоминания.
Несмотря на то, что уже несколько лет Анатолий Дубатовка находится на заслуженном отдыхе, читатели, подписчики «Полацкага весніка», полочане добрым словом вспоминают фотомастера, его работы по сей день украшают корпус №2 Полоцкого райисполкома. В фотографиях тех лет видна рука, почерк большого мастера.

След у радках

Будаўнікі ўзводзяць дамы, масты і дарогі і там пакідаюць свой след, хлебаробы вырошчваюць хлеб і пакідаюць свой след на зямлі, мы, журналісты, пакідаем свой след амаль эфемерна, — у радках…

Калі наш народ сеяў і будаваў, а мы падраслі, ён дэлегіраваў і дэлегіруе частку з нас у студэнцкія аўдыторыі з абсалютна канкрэтнай надзеяй. Каб, набраўшыся кніжнай мудрасці, мы нічога не загубілі з памяці народа: захавалі родную мову, вывучылі гісторыю роднага краю і расказалі пра яе, а яшчэ пра традыцыі, пра песні і казкі, пра паданні, пра сваіх святых і святыні.
Журналісты — людзі своеасаблівыя. Дзівакі… Калі ў 70-я гады мінулага стагоддзя ў нашай газеце была змешчана невялікая інфармацыя пра святую Еўфрасінню Полацкую, дзе яе называлі святой, асветніцай народа, грымнуў скандал. Пачатак яго быў на гістарычным факультэце БДУ, працяг у Віцебскім абкаме партыі. Як гэта цемрашалку называюць асветніцай народа?

Намеснік галоўнага рэдактара нашай газеты Герман Іларыёнавіч Кірылаў, а менавіта гэта была ягоная інфармацыя, сеў пісаць адказ у вобласць. А трэба дадаць, Герман Іларыёнавіч быў у студэнцкія гады адным з лепшых студэнтаў свайго факультэта. І ён не пашкадаваў часу. Адказам у абкам партыі была невялікая навуковая праца пра святую Еўфрасінню. Там былі вельмі здзіўленыя. Больш полацкіх журналістаў не чапалі, а навуковая праца Германа Іларыёнавіча стала легендарнай сярод нашых журналістаў.

А наш галоўны рэдактар Іван Фёдаравіч Лемеш… аднойчы ён паказаў, як трэба ставіцца да прафесіі, калі матэрыял запланаваны ў нумар. Журналіст, які павінен быў яго напісаць, патэлефанаваў і сказаў, што захварэў. Тэмпература сапраўды была 38. Іван Фёдаравіч спытаў: «А ты не памёр?». «Не», — пачулася ў трубцы. «Добра, тады збірайся, машына хутка прыйдзе». І гэта была не жорсткасць. Ёсць моманты, калі матэрыял павінен пайсці толькі сёння. Заўтра ён не патрэбен. Прафесійная аксіёма.
А наш былы галоўны рэдактар Пётр Васільевіч Кавалеўскі… Гэта да яго прыходзілі параіцца па самых розных пытанннях. А які цудоўны ён быў апавядальнік… А наш Маркавіч… Гэта былы рэдакцыйны вадзіцель. Аднойчы вярталіся з камандзіроўкі. Лета. Рэдакцыйны газік старэнькі, у кіламетрах пяці ад Полацка сталі. Паломка. Я спяшаюся. Маячым на дарозе. Спыніўся газік райсельгасхарчу. Прапанавалі падвезці. Паехала. Вадзіцель і фотакарэспандэнт засталіся ўхіляць няспраўнасць. Літаральна праз паўгадзіны прыехалі і яны. На наступны дзень раніцай Маркавіч заходзіць у кабінет. Сядае. «Ну, што, Вольга. Ты ведаеш, што аднаго вадзіцеля нельга пакідаць на дарозе». І пачаў тлумачыць закон дарогі. Мне няёмка. Папрасіла, каб дараваў маю правіну. Ведала, а цяпер яшчэ раз упэўнілася, што сваіх на дарозе не кідаюць… Кожная су­стрэча — гэта нейкі урок. Так што вучыцеся. І стогадовы «Полацкі веснік» будзе ў дапамогу.

Вольга ГАВЯЙНОВІЧ.

Минуты, часы, годы…

Анатолий Владимирович Степанов, поэт, журналист, публицист. На протяжении более 35 лет — с 1965 по 2001 год — работал редактором Полоцкого районного радио. И сегодня ветеран журналистики остается верным другом коллектива «Полацкага весніка», делясь опытом и дорогими воспоминаниями:

— В полоцкую газету «Сцяг камунізма» я пришел в 1965 году. До этого работал оператором на заводе «Стекловолокно», редактировал заводскую стенгазету. В 1963 году опубликовал первое стихотворение в полоцкой газете «Сцяг камунізма», после чего мои небольшие статьи стали появляться на ее страницах. И вот меня переводят в штат! Конечно, эмоции переполняли. Еще бы — корреспондент-организатор Полоцкого радиовещания, которое работало в составе редакции газеты! Редактором в то время был Иван Фёдорович Лемеш, который дал мне путевку в профессию. Журналистское образование получил уже в Минской высшей партийной школе.
В работу уходил с головой! Встречи, интервью, участие в мероприятиях, тут же — запись, монтаж, чтение дикторского теста, эфир… За 36 лет и пять дней, которые проработал на Полоцком районном радио, сколько сельских дорог пройдено, сколько событий освещено — не сосчитать. Это время помнится с особой теплотой. Работа никогда не надоедала. Любил и радиопередачи готовить, и писать материалы в газету. Заставлять не надо было никогда.
Вспоминается, как вел репортаж со строительной площадки нового моста через Западную Двину и параллельно давал актуальную информацию в газету. Сотрудничал с областным, республиканским радио. На работу приходил рано утром, когда особенно приятно подумать, разобраться в теме. Еще и стихи успевал писать. Уже более 20 лет являюсь членом Полоцкого отделения Белорусского литературного союза «Полоцкая ветвь». Работа вдохновляла!
Да и сейчас чувствуется, что коллектив редакции газеты «Полацкі веснік» творческий, грамотный, увлеченный. И хоть пришел компьютерный век, журналисты не потеряли свою доброту, чуткость, интерес к тому, что их окружает. Хочется поздравить и сотрудников редакции, и читателей полоцкой газеты с таким знаковым юбилеем, пожелать интересных встреч, достойных героев статей, творческого долголетия. Газета и сегодня остается интересной, очень нужной. И любимой.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *