Святочны зварот полацкай улады да Дня памяці прападобнай Еўфрасінні Полацкай

Главное

Паважаныя палачане і жыхары Полацкага раёна!

5 чэрвеня мы разам адзначым Дзень памяці слыннай палачанкі, заступніцы зямлі беларускай прападобнай Еўфрасінні Полацкай. Гэта — значная падзея не толькі для нашага горада і Беларусі, але і для ўсяго свету.
Прападобная Еўфрасіння Полацкая ўнесла неацэнны ўклад у захаванне духоўнага і нацыянальна-культурнага набытку полацкай зямлі, пакінуўшы нашчадкам мудрасць, асвету, яскравы прыклад самаадданага служэння Богу і бязмежнай любові да людзей.

Сёння тысячы вернікаў маюць унікальную магчы­масць далучыцца да бясцэннай спадчыны святой Еўфрасінні, пакланіцца яе мошчам, святыням Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра, пабудаванага дзякуючы яе клопату. У яе абіцель за духоўнай падтрымкай і дапамогай ідуць і едуць людзі як з Беларусі, так і з розных краін свету.
Няхай Дзень памяці прападобнай Еўфрасінні Полацкай прыўнясе ў ваша жыццё больш святла і цеплыні, а справы беларускай асветніцы, прасякнутыя высокай духоўнасцю і любоўю, стануць узорам і стымулам для здзяйснення добрых спраў.
Жадаем усім здароўя, шчасця, дабрабыту!

Мікалай Шаўчук,
старшыня
Полацкага райвыканкама,
член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь.
Іосіф Грыбовіч,
старшыня Полацкага
райсавета дэпутатаў.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *