Віншаванне полацкай улады з Днём моладзі!

Главное

Сёлета Дзень моладзі мы адзначаем у вельмі знакавы год. Старажытны і ў той жа час малады Полацк стаў мала­дзёжнай сталіцай Беларусі. Гэтая падзея — высокая ацэнка дасягненняў і перамог нашай моладзі. Менавіта маладыя людзі з вялікай годнасцю працягваюць слаўныя традыцыі старэйшага пакалення.
Самы старажытны горад Беларусі сёлета святкуе свой 1155-гадовы юбілей і прымае рэспубліканскае свята — Дзень беларускага пісьмен­ства. І моладзь у гэтых падзеях, несумненна, зойме сваё дастойнае месца.
Са святам, моладзь! Жадаем, каб ваш час быў насычаным і разнастайным, каб знайшлося месца для вучобы і навукі, адпачынку і грамадскай дзейнасці, кахання і сяброўства! Здароўя і поспехаў вам!

Мікалай Шаўчук,
старшыня
Полацкага райвыканкама,
член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь.
Іосіф Грыбовіч,
старшыня Полацкага
райсавета дэпутатаў.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *