Палачане прымуць удзел у ХХVI Міжнародны фестывалі мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».
12.07.2017   //   Автор:   //   Культура, Молодежь, Полоцк - молодежная столица-2017   //   Нет комментариев   //   329 Views

10 ліпеня аматары мастацтва сабраліся на ХХVI Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар-2017 у Віцебску». Сёлета музычны форум пройдзе з 10 па 19 ліпеня.
Свята будзе панаваць ва ўсім горадзе. Акрамя канцэртаў, у праграме фестывалю мноства спектакляў у тэатры імя Я.Коласа і тэатры «Лялька».
Як і ў былыя часы, не застануцца ў баку ад свята і палачане. Ужо накіраваліся ў Віцебск працаўнікі нашых гандлёвых прадпрыемстваў: ТАА «Рэсттрэйд» і ТДА «Унікум». Цікавую праграму рыхтуюць творчыя мала­дзёжныя калектывы Полацкага раённага Цэнтра культуры і гарадскога Палаца культуры. Палачане прадставяць экспа­зіцыйна-сцэнічную пляцоў­ку
«Полацк — маладзёж­ная сталіца-2017», якая будзе працаваць 16 і 17 ліпеня на вуліцы Пушкіна, а прэзентацыя брэнда
«Полацк — маладзёжная сталіца» адбудзецца на плошчы Свабоды ў нядзелю, 16 ліпеня, у 17.30. Таксама нашы землякі возьмуць удзел у Горадзе майстроў і стануць удзель­нікамі творчых конкурсаў.

Алина Большакова
Автор:

Заведующая отделом сельского хозяйства, спорта и туризма. С профессиональным интересом подходит к спортивным событиям в городе и районе, подробно и обстоятельно рассказывает об успехах полоцких чемпионов на тематической странице «Стадион+». Неравнодушна к темам духовности, нравственности, проблемам людей с ограниченными возможностями. С интересом рассказывает на страницах газеты о тружениках села, ведет рубрику «Весткі з сельсаветаў». Звоните! Телефон 8(0214)42-43-39.

Оставить комментарий