Полацкі камбінат хлебапрадуктаў прыняў першую машыну са збожжам новага ўраджаю.

Заботы сельские

У сераду сапраўднае свята адбылося на ААТ «Полацкі камбінат хлебапрадуктаў»: перапрацоўчае прадпрыемства прымала першую машыну са збожжам новага ўраджаю.

Па склаўшайся традыцыі першую машыну, якая прыехала на камбінат апоўдні, сустракалі як дарагую госцю: з хлебным караваем і падарункамі. Амаль 25 тон пшаніцы дастаўлена з Чашніцкага раёна, з ААТ «Іванскі-Агра». Вадзіцель Аляксандр Ганчар і галоўны аграном гаспадаркі Людміла Канькова, якая суправа­джала каштоўны груз, прабывалі ў добрым настроі: напярэдадні толькі пачалі ўборку збожжавых, і назаўтра — накіраваліся на камбінат. Парадаваліся, што апярэдзілі ўсіх, прыехалі першыя.
Гасцінна сустракалі новы ўраджай дырэктар ААТ «Полацкі камбінат хлебапрадуктаў» Васіль Хамёнак, намеснік дырэктара па якасці Алена Барадзіна, намеснік дырэктара па вытворча­сці і ідэалагічнай рабоце Любоў Разанцава, начальнік аддзела рэалізацыі і маркетынгу Алена Дубніцкая і старшы дзяржаўны хлебны інспектар Анжаліна Танкавід. Кіраўнік камбіната і спецыялісты выказалі гасцям шчырыя словы падзякі за тое, што першымі прыехалі здаваць збожжа, за няпростую працу ў полі, пажадалі высокіх ураджаяў, добрай якасці збожжа. У мінулым годзе другога жніўня камбінат прыняў ужо трэцюю частку збожжа новага ўраджаю, а сёлета з-за неспрыяльных умоў надвор’я сустрэў толькі першую машыну.
На ААТ «Полацкі камбінат хлебапрадуктаў» створаны ўсе ўмовы, каб машыны са збожжам не ўтваралі чэргі, сучаснае абста­ляванне ў візіровачнай лабараторыі дазваляе ацаніць якасць збожжа ў кароткі тэрмін, вызначыць яго клас і накіраваць машыну на разгрузку. Галоўны паказчык сыравіны — клейкавіна, ацэньваюцца таксама вільготнасць і буйнасць збожжа.
Дырэктар ААТ «Полацкі камбінат хлебапрадуктаў» Васіль Хамёнак зазначыў, што дзякуючы адрамантаванай дарозе даўжынёй каля 3 кіламетраў, якая вядзе ад вёскі Баранава на вуліцу Невельскую, значна скарочаны маршрут, па якім дастаўляецца збожжа на камбінат і эканоміцца час. Гэта вельмі зручна для ва­дзіцеляў і для спецыялістаў камбіната. Дарога была асфальтавана спецыялістамі «ДРСУ-182» па распараджэнні старшыні Віцебскага аблвыканкама Мікалая Шарснёва. Першую яе палову адрамантавалі ў мінулым годзе восенню, другую — сёлета, у маі.
Прыехаўшыя госці з Чашніцкага раёна шчыра дзякавалі полацкім перапрацоўшчыкам за цёплы прыём і зычылі, каб машыны з хлебам з палёў цягнуліся на камбінат дружнай чарадой.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *