На Полаччыне праходзіць спаборніцтва сярод мала­дзёжных уборачных экіпажаў і маладых вадзіцеляў

Заботы сельские Молодежь

На Полаччыне ў самым разгары ўборачная кампанія. Руплівыя аграрыі шчыруюць на хлебнай ніве. Побач з вопытнымі хлебаробамі ў сельгаспрадпрыемствах працуе і моладзь, якае стараецца не саступаць старэйшым калегам. Усяго ў гаспадарках Полацкага раёна на жніве задзейнічаны 9 маладых камбайнераў і 4 кіроўцы.

І традыцыйна ва ўсіх рэгіёнах краіны сярод мала­дзёжных уборачных экіпажаў і маладых вадзіцеляў, занятых на адвозцы зерня, арганізаваны спаборніцтвы. Іх мэтай з’яўляецца не толькі павышэнне прадуктыўнасці працы маладых працаўнікоў вёскі, занятых на ўборцы ўраджаю і заахвочвання іх працоўнай ініцыятывы, але і папулярызацыя сельскагаспадарчай працы. Полацкі РК ГА «БРСМ» сочыць за вынікамі маладзёжных экіпажаў.

Пакуль у лідэрах камбайнеры з філіяла «Гараны-Агра» ААТ «Полацкі камбінат хлебапрадуктаў» Сяргей Чувахоў і Уладзімір Лавейка. Каб падтрымаць хлопцаў у няпростай барацьбе за ўраджай, в.а.першага сакратара РК ГА «БРСМ» Яна Лапановіч і галоўны спецыяліст камітэта Інеса Шухлева адправіліся на поле з віншаваннямі і крэатыўнымі падарункамі.Засталі мы маладых камбанераў ва ўрочышчы Ганчары, дзе яны ўбіралі гарох, які пасеяны ў гаспадарцы на 51 га.Дзяўчаты пажадалі хлопцам хутчэй дасягнуць тысячнага рубяжа і ўручылі Сяргею і Уладзіміру прыгожыя маладзёжныя майкі з надпісам «Самый лучший молодежный экипаж» і «#Полоцкрулит», а на камбайне, які даверылі хлопцам, з’явіліся фірменныя наклейкі.

Маладыя хлебаробы прызналіся, што прыезд прадстаўнікоў Полацкага РК ГА «БРСМ» для іх стаў абсалютнай нечаканасцю, але вельмі ж прыемнай. Сяргей і Уладзімір — хлопцы мясцовыя, гаранскія, але ў гаспадарцы пастаянна не працуюць, уладкаваліся на час гарачай пары жніва, каб зарабіць грошай.Юнакоў ў філіяле «Гараны-Агра» ведаюць добра, абодва камбайнеры працавалі тут пасля заканчэння сярэдніх спецыяльных устаноў адукацыі. Сяргей Чувахоў вучыўся ў Гарадоцкім прафесіянальна-тэхнічным каледжы сельгасвытворчасці, Уладзімір Лавейка — ў Наваполацкім політэхнічным тэхнікуме.— Напярэдадні ўборачнай мне патэлефанавалі і прапанавалі папрацаваць. Згадзіўся. Для мяне гэта ўжо чацвёртая гарачая пара, а ў ролі старшага камбайнера я ўпершыню. Спраўляемся, камбайн ходзіць, не падводзіць, — падзяліўся Сяргей.Уладзімір расказаў, што яго асноўнае месца працы — Полацкая дыстацыя пуці. Зараз юнак у працоўным водпуску, які вырашыў правесці з карысцю. Так і аказаўся ў складзе маладзёжнага экіпажа. Для Уладзіміра гэта ўжо другая ўборачная.Пакуль мы размаўлялі з маладымі лідарамі, на поле прыехаў дырэктар гаспадаркі Аляксандр Калтуноў. Аляксандр Рыгоравіч зазначыў, што хлопцы адказныя, са сваёй працай спраўляюцца.У гарачую пару жніва кожная хвіліна на вагу золата, таму затрымліваць хлопцаў мы не сталі. Пажадалі поспехаў і выказалі надзею на яшчэ адну сустрэчу, праўда, ужо з нагоды перамогі ў спаборніцтве. Думаецца, што віншаванне Полацкага РК ГА «БРСМ» стане добрым імпульсам на шляху дасягнення новых вышынь.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *