На мінулым тыдні ў По­лацку адбылася рабочая нарада, прысвечаная падрыхтоўцы да святкавання Дня беларускага пісьменства

Главное

На мінулым тыдні ў По­лацку адбылася рабочая нарада, прысвечаная падрыхтоўцы да святкавання Дня беларускага пісьменства, якую правёў начальнік Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Генадзь Ягораў.
Удзел у размове па вы­рашэнні шэрагу арганізацыйных пытанняў прынялі прадстаўнікі Міністэрства інфармацыі Беларусі, Віцебскага аблвыканкама і Полацкага райвыканкама, сябры Грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі», іншыя зацікаўленыя асобы.
У ходзе нарады былі абмеркаваны самыя розныя накірункі падрыхтоўчай работы — ад святочнага афармлення Полацка да зместу праграмы, у якую ўваходзяць дзясяткі разнастайных падзей і праектаў.

Начальнік упраўлення выдавецкай дзейнасці і ганд­лю Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь Алена Паўлава звярнула ўвагу прысутных на пытанні арганізацыі работы прэс-цэнт­ра падчас святочных мерапрыемстваў, асвятленне падрыхтоўкі да Дня беларускага пісьменства ў сродках масавай інфармацыі. У ходзе нарады былі разгледжаны пытанні правядзення фіналу рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка», прысвечанага 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. Цікавым абяцае быць фестываль кнігі і прэсы.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *