Глава Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Наталля Качанава прыняла ўдзел у праекце часопіса «Алеся» пад назвай «Жанчыны горада Еўфрасінні»

Главное

Глава Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Наталля Качанава прыняла ўдзел у праекце часопіса «Алеся» пад назвай «Жанчыны горада Еўфрасінні», прымеркаванага да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання і 1155-годдзя горада Полацка.
Вераснёўскі нумар часопіса адкрые інтэрв’ю з палачанкай, нашай слаўнай сучасніцай Наталляй Качанавай, якая пачынала працоўны шлях на прадпрыем­ствах Полацка і аддала шмат намаганняў развіццю роднага горада, станаўленню яго як цэнтра гістарычнага турызму. У інтэрв’ю Наталля Іванаўна дзеліцца ўспамінамі пра свой любімы горад, развагамі пра яго асаблівую энергетыку і марамі пра яго далейшае развіццё.
Гэтае эксклюзіўнае інтэрв’ю — працяг матэрыялаў пра славутых палачанак праекта «Жанчыны горада Еўфрасінні». Яго гераінямі сталі жанчыны-легенды, ад Рагнеды да Героя Савецкага Саюза, мужнай медсястры Зінаіды Тусналобавай-Марчанка, а таксама нашы вядомыя сучасніцы, дзейнасць якіх робіць гонар Полацку.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *