Віншаванне старшыні Полацкага райвыканкама і старшыні Полацкага райсавета дэпутатаў з Днем ведаў

Главное

Паважаныя настаўнікі, ветэраны педагагічнай працы, шматлікія вучні, студэнты і бацькі!
Прыміце шчырыя і сардэч­ныя віншаванні з нагоды Дня ведаў. Першы вераснёўскі дзень напаўняе цудоўным адчуваннем свята сэрцы шматлікіх школьнікаў, студэнтаў, выкладчыкаў і настаўнікаў, аб’яднаных няўтольнай прагай пазнання і радасцю творча­сці. Перад юным пакаленнем і моладдзю штогод у пачатку восені раскрываецца асаблівы свет, напоўнены скарбамі мудрасці.
Дарагія хлопчыкі і дзяўчынкі, юнакі і дзяўчаты! Настойліва заваёўвайце вышыні навукі, цаніце дружбу і ўзаемавыручку. Няхай гэты навучальны год прынясе вам удачу і наблізіць да ажыццяўлення запаветнай мары. Паважаныя настаўнікі і выкладчыкі! Захоўвайце вернасць свайму святому пры­званню. Няхай у вашых сэрцах заўсёды гарыць агонь любві да вучняў, служэння ідэ­алам асветы і дабра. Паважаныя бацькі! Падтрымайце сваіх дзяцей на шляху новых адкрыццяў і духоўнага росту. Жадаем усім вам моцнага здароўя, поспехаў у вучобе і працы, шчасця і сямейнага дабрабыту.

Мікалай ШАЎЧУК,
старшыня Полацкага
райвыканкама,
член Савета Рэспублікі
Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь.
Іосіф ГРЫБОВІЧ, старшыня
Полацкага раённага
Савета дэпутатаў.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *