Віншаванне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з Днём беларускага пісьменства

Главное

Удзельнікам і гасцям урачыстасцяў з нагоды
Дня беларускага пісьменства
Паважаныя сябры!

Сардэчна віншую вас з Днём беларускага пісьмен­ства — святам культуры, асветы і духоўнасці!
Шырокія ўрачыстасці, прысвечаныя гэтай падзеі, год ад году набываюць усё больш глыбокі сэнс, бо яны вяртаюць нас да сваіх вытокаў, выкліка­юць пачуццё нацыянальнай годнасці. Свята стала сведчаннем адраджэння нашых лепшых традыцый, сапраўдным сімвалам незалежнасці Беларусі.
Углядаючыся ў яе шматвяковую гісторыю, мы пераконваемся ў тым, наколькі значны ўклад зрабілі нашы славутыя землякі-асветнікі, навукоўцы, літаратары, музыканты, мастакі — у сусветную духоўна-культурную скарбніцу.
На гэты раз сталіцай святкавання Дня пісьменства стаў старажытны Полацк — калыска нашай дзяржаўнасці. Сёлета горад адзначае 1155-годдзе. Менавіта тут нарадзіўся вялікі Францыск Скарына, які 500 год таму надрукаваў першую беларускую кнігу.
Друкаванае слова, веды, любоў да роднай зямлі былі і застаюцца невычэрпнай крыніцай сілы і мудрасці народа, яго нястрымнага імкнення да свабоднага і справядлівага жыцця. Упэўнены, што цяперашнія ўрачыстасці надоўга застануцца ў памяці і будуць натхняць нас на плённую працу дзеля росквіту Радзімы.
Шчыра жадаю ўсім удзельнікам і гасцям свята моцнага здароўя, дабрабыту, міру і шчасця!

 

Аляксандр Лукашэнка,
Прэзідэнт
Рэспублікі Беларусь.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *