У Полацку на плошчы Свабоды адбылася ўрачыстая перадача эстафеты Дня беларускага пісьменства

Главное

Час ляціць вельмі хутка. Здавалася б, яшчэ ўчора з хваляваннем мы чакалі адкрыцця свята, а ўжо надышоў час развітвацца. На галоўнай сцэнічнай пляцоўцы на плошчы Свабоды адбылася ўрачыстая перадача эстафеты Дня беларускага пісьменства, у якой прынялі ўдзел міністр Інфармацыі Рэспублікі Беларусь Лілія Ананіч, старшыня Полацкага райвыканкама Мікалай Шаўчук, старшыня Іванаўскага райвыканкама Юрый Бісун і старшыня Іванаўскага рай­савета дэпутатаў Канстанцін Ваўрук.

Звяртаючыся да прысутных, Лілія Ананіч зазначыла: «Вельмі важна, каб свята запомнілася, каб мы неслі глыбока ў сэрцы беларускае слова і нашу родную Беларусь. Гэты Дзень беларускага пісьменства адметны тым, што ў прывітанні нашага Прэзідэнта ёсць вельмі важныя словы:
«Дзень белару­скага пісьменст­ва — сімвал незалежнасці беларускай дзяржавы». Гэта з’яўляецца па­сылам на новыя і новыя здзяйсненні ўсім нам, беларусам, усім тым, хто стварае не толькі сённяшні дзень, але і будучыню нашай краіны. Мы вельмі спа­дзяемся, што тая эстафета, якая ў такой урачыстай абста­ноўцы перадаецца гораду Іванава — зарука таго, што наступны, ужо XV, Дзень беларускага пісьмен­ства пройдзе на самым высокім узроўні. Дзякуй, Полацк, дзякуй, Полаччына, дзякуй, краіна за гэтае свята, за гэты дзень».
Перадаючы эстафету, Міка­лай Шаўчук ад імя палачан выказаў словы шчырай удзячна­сці рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання за права правесці свята ў Полацку. «Палачане зрабілі ўсё, каб свята атрымалася. Мы перадаем эстафету гораду Іванава Брэсцкай вобласці. У добры шлях, Дзень пісьменства!» — сказаў ён. У адказ кіраўнік Іванава Юрый Бісун, падзякаваўшы палачанам і Полацку за гасціннасць і павіншаваўшы ўсіх са святам, падкрэсліў:
«Іванаўцы ганарацца тым, што ў 2018-м годзе месцам правя­дзення юбілейнага Дня белару­скага пісьменства стане старажытны Янаў. Шчыра запрашаем усіх да нас на свята».
…Афіцыйная частка перадачы эстафеты скончылася, і на га­лоўную сцэну выйшлі вядомыя беларускія выканаўцы, каб дадаць у святочную атмасферу яскравых фарбаў і звонкіх нот.
І яшчэ доўга над плошчай гучалі шчырая песня ды сакавітае беларускае слова, у гонар якога і ла­дзілася свята.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *