У Полацку ля будынка Занальнага вузла электрасувязі адбылася цырымонія гашэння маркі

Главное Общество

Да Дня беларускага пісьмен­ства і 500-годдзя беларускага кнігадрукавання былі выпу­шчаны ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства». Намінал маркі адпавядае тарыфу на перасылку простага ліста вагой да 20 г уключна ў межах Республікі Беларусь. І падчас свята ў Полацку ля будынка Занальнага вузла электрасувязі адбылася цырымонія гашэння маркі і паштовага канверта спецыяльным паштовым штэмпелем «Дзень беларускага пісьменства».

Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Васіль Жарко, міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Лілія Ананіч, першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Шэдко, генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Ула­дзімір Матусевіч, намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Уладзімір Пенін.
— У чарговы раз беларуская пошта ўдзельнічае ў цудоўным нацыянальным свяце. Для нас Полацк — горад, які дорыць натхненне для вялікай колькасці новых паштовых марак, гэтага маленькага следу, які мы разам пакідаем у гісторыі, — зазначыў Дзмітрый Шэдко.


Як толькі намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь і першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь здзейснілі рытуал гашэння маркі і канверта, ля святочнай пляцоўкі выстраіліся ў чаргу калекцыянеры, якія, напэўна, больш за астатніх, чакалі гэтага моманту.
30 тысяч святочных канвертаў з маркай «Дзень беларускага пісьменства» разляцяцца ў самыя розныя куткі нашай сінявокай краіны, а можа, і за яе межы, і будуць захоўваць памяць пра цудоўны Дзень беларускага пісьмества ў Полацку, пра 500-годдзе беларускага кнігадрукавання і нашага славутага земляка Францыска Скарыну.

Мастак канверта і спецштэмпеля Таццяна Дольская, дызайн выкананы Марынай Віткоўскай.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *