Вадзі­цель з ААТ «Новыя Гараны» Полацкага раёну Аляксандр Каралевіч першым сярод маладых кіроўцаў перавёз тысячу тон збожжа

Заботы сельские Люди Молодежь

Працягваецца гарачая пара барацьбы за ўраджай. Аграрыі імкнуцца як мага хучэй скончыць жніво, але нябесная канцылярыя час ад часу ўносіць свае карэктывы ў выглядзе неспрыяльных для працы праліўных дажджоў. Але полацкіх хлебаробаў гэта не пужае, як толькі выдаецца добрае надвор’е, шчыруюць на палях. І ўжо далёка не адна тысяча тон збожжа намалочана і перавезена руплівымі камбайнерамі і кіроўцамі.

З віншаваннямі да вадзі­целя з ААТ «Новыя Гараны» Аляксандра Каралевіча, які першым сярод маладых кіроўцаў перавёз тысячу тон збожжа, адправіліся в.а. першага сакратара Полацкага РК ГА «БРСМ» Яна Лапановіч і галоўны спецыяліст камітэта Інеса Шухлева.
Сашу чакалі не толькі шчырыя пажаданні поспехаў у нялёгкай працы, але і цудоўная сувенірная майка з надпісам «1000 перевез» і «#Полоцкрулит». А яго баявы «таварыш» МАЗ атрымаў фірменныя наклейкі ад РК ГА «БРСМ», якім адразу ж знайшлося месца на кабіне.
Малады кіроўца расказаў, што ў гаспадарцы працуе ўжо дзясяць год, і ўборачная таксама дзясятая. А дасягнуць тысячнага рубяжу на перавозцы зерня ад камбайнаў давялося ўжо ў пяты раз. Дарэчы, і героем публікацыі ў нашай газеце Саша станавіўся не раз.
— Стараюся своечасова паспець на поле да камбайнаў, каб яны выгрузілі намалочанае збожжа, — дзеліцца Аляксандр. — Ёсць падчас працы на жніве і своеасаблівы азарт, хочацца хутчэй за іншых перавезці тысячу тон каштоўнага грузу.
Прызнаўся наш герой, што для яго ўборачная кампанія — час няпросты, калі любімую жонку Аксану і дачушку Улляну амаль не бачыць і дома па гаспадарцы не заўсёды атрымліваецца дапамагчы. Але Аксана ўсё разумее і падтрымлівае мужа.
Хлопца за працавітасць і адказнасць вельмі цэняць у ААТ «Новыя Гараны».
— Саша, як руплівая пчала. З раніцы, калі трэба, на трактар садзіцца, а як камбайны выхо­дзяць у поле, выязджае на адвозку збожжа. А пасля, калі ёсць неабходнась, вывозіць зерне з сушылкі. Любую просьбу выконвае без пытанняў, — хваліць маладога кіроўцу галоўны аграном ААТ «Новыя Гараны» Сяргей Дземідзёнак.
Канечне, доўга затрымліваць Аляксандра Каралевіча мы не сталі, бо на жніве кожная хвіліна на ўліку. Дзяўчаты з РК ГА «БРСМ» яшчэ раз пажадалі хлопцу добрага надвор’я і дасягнення новых вяршынь.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *